Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Рэчыца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Рэчыцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Андрэеўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Рэчыца |
Каардынаты | 52°22′12.67″ пн. ш. 30°23′27.41″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
У 1634 годзе ваявода менскі Аляксандар Слушка фундаваў у Рэчыцы драўляны касьцёл і заснаваў кляштар дамініканаў. Пры кляштары існавала бібліятэка, у якой налічвалася 270 кніг, відаць, таксама дзеяла школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Рэчыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1862 годзе па пажары, які зьнішчыў стары драўляны касьцёл, пачалося будаваньне новага мураванага (паводле праекту 1861 году), якое спынілася з прычыны здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.
У 1901 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла, кансэкрацыя якога адбылася 1 чэрвеня 1903 году.
Найноўшы час
У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога ў розны час выкарыстоўвалі як склад, музэй, піўны бар.
У 1992 годзе адрадзілася каталіцкая парафія ў Рэчыцы. У 1999 годзе па доўгім змаганьні зь мясцовымі ўладамі, прызначанымі рэжымам Лукашэнкі, каталікі дамагліся вяртаньня будынка касьцёла. Пачалося яго аднаўленьне.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка пад 2-схільным дахам. Фасады па тарцах закрываюцца зубчатымі шчыпцамі, апярэзваюцца аркатурным фрызам. Да галоўнага фасаду далучаецца 3-ярусная (васьмярык на двух чацьверыках) вежа-званіца, завершаная шатром-шпілем і ўмацаваная кутнімі 3-яруснымі контрфорсамі. Да бакавых граняў вежы далучаюцца высокія гранёныя эркеры лесьвічных клетак. Галоўны ўваход вылучаецца глыбінным пэрспэктыўным парталам зь вімпэргам; над ім — стральчатае акно-біфорыюм, што асьвятляе хоры. Такія ж вокны і контрфорсы-пілёны ў прасьценках на бакавых фасадах.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1902 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- да 1918 г.
- 1917 г.
- 1918 г.
- да 1930 г.
- 28 жніўня 1941 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- З боку гістарычнага Рынку
- З боку Дняпра
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads