Рэчыца

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэчыца
Remove ads

Рэ́чыца — места ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 65 940 чалавек[2]. Знаходзіцца за 50 км ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Каленкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Каленкавічы, Шацілавічы, Жлобін, Лоеў, Хвойнікі. Рачны порт.

Хуткія факты
Remove ads

Рэчыца — места, адзін з гістарычных цэнтраў Панізоўя, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Назва

Тапонім Рэчыца, відаць, утварыўся ад назвы ракі Рэчыцы. Тым часам гідронім паходзіць ад славянскага слова рака[3].

Гісторыя

Раньнія часы

Існуе меркаваньне[4], што Рэчыца ўпершыню ўпамінаецца пад 1079 годам у паданьні пра Ўваскрасенскую царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі датуюць першы ўпамін 1213 годам, калі паселішча ўпамінаецца ў Густынскім летапісе як горад Чарнігаўскага княства.

У ХІ—ХІІІ стагодзьдзях Рэчыца знаходзілася ў валоданьні кіеўскіх і чарнігаўскіх князёў.

Вялікае Княства Літоўскае

У XIV стагодзьдзі за часамі княжаньня Гедыміна Рэчыца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 1392—1430 гадох яна знаходзілася ў валоданьні вялікага князя Вітаўта, які збудаваў тут умацаваны замак «з хваёвага дрэва». З XV стагодзьдзя места стала цэнтрам староства.

У лісьце ад 30 траўня 1529 году кароль Жыгімонт Стары засьведчыў, што рэчыцкі дзяржаўца Сямён Палазовіч[5]

в той волости нашой Речыцкой своими немалыми наклады чынил и великою пильностью и нелитованьем горла своего, на пустом месте на нас, господаря, замок збудовал и оборонами всякими за свои властныи пенязи тот замок наш вспомог, и который люди, подданные наши тамошнии, для великого нагобанья от неприятелей наших Москвич и Татар и Турков розышлись были розно прочь, он тых подданных наших собрал и место под тым замком осадил.
Thumb
Аляксандар Слушка, староста рэчыцкі

26 жніўня 1561 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў Рэчыцы рэвізорскую уставу, пацьверджаную 15 траўня 1596 году Жыгімонтам Вазам. Гэтая ўстава ўсталёўвала павіннасьці і правы жыхароў места і часам памылкова разглядаецца як прывілей на Магдэбурскае права. Існуе меркаваньне (на падставе пячаткі гродзкага суду), што ў XVІ стагодзьдзі Рэчыца пачала карыстацца гербам: «у срэбным полі чырвоная двухраговая харугва з Пагоняй на ёй»[6]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Рэчыца стала цэнтрам павету Менскага ваяводзтва. У 1596 годзе места на пэўны час захапілі казакі Налівайкі[7].

У 1603 годзе ў Рэчыцы спыняўся будучы губэрнатар адной з брытанскіх калёніяў ў Паўночнай Амэрыцы Джон Сьміт, які пакінуў апісаньне места. У 1634 годзе ваявода менскі Аляксандар Слушка, які раней быў старостам рэчыцкім, заснаваў тут дамініканскі кляштар і касьцёл Сьвятой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў (у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, у 1862 годзе згарэў драўляны касьцёл). З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай ў 1654 годзе казацкія загоны Залатарэнкі спалілі Рэчыцу і замак. Пачаўся заняпад мескіх умацаваньняў. У 1734 годзе Рэчыцкае староства перайшло ў валоданьне Радзівілаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рэчыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 годзе таксама стала цэнтрам павету Менскай губэрні. На 1825 год у месьце было 325 двароў, дзеялі 4 царквы, працавалі 12 корчмаў, на 1848 год — 445 двароў, на 1862 год — 2 мураваныя і 588 драўляных будынкаў, дзеялі 2 царквы, касьцёл, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2-клясная жаночая царкоўнапрыходзкая школа і 22 крамы. Праз Рэчыцу праходзіў тракт з Рагачова ў Чарнігаў, існавала паштовая станцыя. Дзеяла прыстань і паромная пераправа праз Дняпро, будаваліся невялікія рачныя судны.

Thumb Thumb
Герб Рэчыцы з Пагоняй, 1840-я гг.

На 1878 год у Рэчыцы дзеялі 3 царквы (1 мураваная), касьцёл і сынагога, працавалі павятовая і царкоўнапрыходзкая вучэльні, лякарня, аптэка. У 1886 годзе празь места прайшлі Палескія чыгункі. На 1904 год — 1414 жылых дамоў, у тым ліку 4 мураваныя, 70 газавых ліхтароў, 3 лякарні, аптэка. 25 і 26 красавіка 1910 году праз Рэчыцу перавозілі мошчы Эўфрасіньні Полацкай. У 1914 годзе працавала 8 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку запалкавая фабрыка «Дняпро» і 5 лесапільняў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рэчыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 20 лістапада 1917 году адбылося абвяшчэньне Ўкраінскай Народнай Рэспублікі з прэтэнзіяй у тым ліку на Рэчыцу, якая знаходзілася пад кантролем Нямецкай імпэрыі. 9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі УНР.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэчыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзеяў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты[8]. Тэрыторыя Палесься ад Берасьця да Гомля стала прадметам перамоваў БНР і УНР[9]. Тым часам 15 чэрвеня 1918 году Рэчыцу зрабілі цэнтрам Палескай губэрні (з кастрычніка цэнтар перамясьціўся да Мазыра), прытым старастай (губэрнатарам) гетман Украінскай дзяржавы Павал Скарападзкі прызначыў былога галаву Рэчыцкай павятовай управы П. А. Патона. Ад 18 траўня тут дзеяла «варта Ўкраінскай Дзяржавы»[10].

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[11], аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 6—9 траўня 1920 году Палеская група польскага войска на пэўны час адбіла Рэчыцу ў бальшавікоў[12].

У 1926 годзе Рэчыцу вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1938 году ў Гомельскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году Рэчыца атрымала афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. У Другую сусьветную вайну з 28 жніўня 1941 да 18 лістапада 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы знайшлі нафту, што паклала пачатак разьвіцьцю нафтаздабыўнай прамысловасьці ў Беларусі. У 1998 годзе тут здабылі 100-мільённую тону нафты.

Remove ads

Геаграфія

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Рэчыцы, Паказьнік ...

Рэчыца знаходзіцца на паўднёвым усходзе Беларусі. Клімат мерны кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура +6,3 °C (студзеня −6,5 °C, ліпеня +18,5 °C). Колькасьць ападкаў — 604 мм.[13]

Места разьмяшчаецца ў абалоне на правым беразе Дняпра. У межах паселішча рака робіць некалькі лукавінаў, мае шмат старыцаў[14].

Каля Рэчыцы існуе найбольшае ў Беларусі радовішча нафты. Места знаходзіцца на тэрыторыі, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVII стагодзьдзе: 1601 год — 2 тыс. чал.[15]
  • XIX стагодзьдзе: 1825 год — 2440 чал.[16]; 1858 год — 4596 чал.; 1878 год — 6492 чал.; 1889 год — 7 тыс. чал.[17]; 1897 год — 9280 чал., у тым ліку 640 рамесьнікаў[18]; 1899 год[19] — 9332 чал. (4620 муж. і 4712 жан.), зь іх праваслаўных 37%, юдэяў 59%, іншай веры каля 4%; большасьць (89%) насельніцтва — мяшчане[20].
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 11 423 чал.[21]; 1939 год — 29,8 тыс. чал.[19]; 1973 год — 53,9 тыс. чал.; 1975 год — 57,1 тыс. чал.[22]; 1991 год — 69,4 тыс. чал.; 1999 год — 66,5 тыс. чал.[19]; 2000 год — 66,8 тыс. чал.[23]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 66,2 тыс. чал.[24]; 2005 год — 65 532 чал.; 2006 год — 65,3 тыс. чал.; 2008 год — 65,3 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 65,2 тыс. чал.; 2009 год — 64 731 чал.[25] (перапіс); 2016 год — 66 172 чал.[26]; 2017 год — 66 009 чал.[27]; 2018 год — 65 940 чал.[2]

Адукацыя

У Рэчыцы працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, пэдагагічны каледж, ПТВ, 11 сярэдніх, 2 спартовыя і 2 музычныя, мастацкая школы, 3 спэцшколы, 26 дзіцячых дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць установы мескага тэрытарыяльнага мэдычнага аб’яднаньня.

Культура

Дзеюць дом творчасьці, дом культуры і палац культуры і тэхнікі «Нафтавік», 6 бібліятэк. У 1952 годзе адкрыўся краязнаўчы музэй, а ў 1998 годзе — выстаўная заля.

Мас-мэдыя

Выдаюцца газэты «Дняпровец» і «Тэлевід-інфа», працуе тэлерадыёкампанія «Тэлевід».

Remove ads

Забудова

Плян

Па вайне Рэчыца разьвівалася паводле распрацаваных генэральных плянаў. Пабудовы пераважна 1— ці 2—3-павярховыя сядзібнага тыпу. Асноўная капітальная шматкватэрная забудова знаходзіцца ў цэнтры, цэнтральных кварталах і ў мікрараёнах. У наш час ствараецца адзіная сыстэма ляндшафтава-рэкрэацыйнай тэрыторыі ўздоўж рэчак Дняпро і Ведрыч.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Калініна вуліцаАляксандраўская вуліца
Карла Маркса вуліцаМіхайлаўская вуліца
Конева вуліцаКашарская вуліцарас. Казарменная улица
Луначарскага вуліцаАндрэеўская вуліца
Мічурына вуліцаВыганная вуліца
Пралетарская вуліцаШавецкая вуліцарас. Сапожницкая улица
Савецкая вуліцаПрабойная вуліцаУсьпенская вуліца (рас. Успенская улица)
Саборная вуліца (рас. Соборная улица)
Сыцько вуліцаВакзальная вуліца
Трыфанава вуліцаПаштовая вуліца
Урыцкага вуліцаУладзімерская вуліца
Фрунзэ вуліцаФабрычна-заводзкая вуліца
Цэнтральная плошчаРынак пляцрас. Базарная площадь
Чапаева вуліцаСямёнаўская вуліца
Чырвонаармейская вуліцаСалдацкая вуліца[28]

З урбананімічнай спадчыны Рэчыцы да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Набярэжная.

Remove ads

Эканоміка

У Рэчыцы знаходзяцца заводы: вырабаў з мэталу, керамічна-трубны, гідралізна-дрожджавы, масла і сухога малака, вінаробны, піўзавод ААТ «Рэчыцапіва», а таксама прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасьці, меская суднавэрф.

Больш інфармацыі Зьвесткі пра прамысловыя прадпрыемствы Рэчыцы ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Рэчыцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцах: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Працуе санаторыя-прафілякторыя ААТ «Рэчыцадрэў»[30].

Помнік гісторыку і этнографу Мітрафану Доўнар-Запольскаму і помнік-капліца Эўфрасіньні Полацкай.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Сынагога
  • Царква могілкавая
  • Царква Сьвятога Мікалая
Remove ads

Галерэя

Месты-сябры

Рэчыца мае 5 местаў-сяброў у некалькіх краінах[31].

Больш інфармацыі Пералік местаў-сяброў Рэчыцы ...

Асобы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads