Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дрыса)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дрысе. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Дрыса |
Каардынаты | 55°46′57″ пн. ш. 27°56′2″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1734 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з плябанскімі камяніцамі, крамамі, агароджай і брамай.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Паводле «Візіты Дрысенскага касьцёла» (1740 год), папярэдні «касьцёл драўляны на падмурку, гонтам крыты», збудавалі ў 1734 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Дрыса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1809 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. Гэты касьцёл значыцца на пляне места 1838 году паміж вуліцамі Дзьвінскай, Маскоўскай і Новай. У 1867 годзе касьцёл аднавілі, тады ж збудавалі плябанію. У 1879 годзе пляц забудавалі і абнесьлі агароджай. Паводле некаторых зьвестак, пры касьцёле існавала школа для моладзі. У 1899 годзе плябанія згарэла, ксёндз Какола-Кулак збудаваў новую плябанію і аднавіў мураваны касьцёл.
Найноўшы час
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога пачалі выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах. У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутная ў пляне 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з 3-граннай апсыдай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыцьцё. Да тарцовай грані апсыды далучаецца нізкая прастакутная закрысьція пад 2-схільным пакрыцьцём. Асноўная архітэктурная тэма — цыркульная арка. Яе форма выкарыстоўваецца ў складаным рытме вокнаў і праёмаў масіўнай 2-яруснай 4-граннай званіцы з шатровым пакрыцьцём, фасаднай дэкаратыўнай аркатуры. Прафіляваньне і абломы афармляюць праёмы і карніз.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках. Нэфы разьмяжоўваюцца аркадай на магутных пілёнах. На левай сьцяне прэзьбітэрыюма месьціцца амбон. У інтэр’еры тры алтары, галоўны зь якіх мае выгляд дарычнага 4-калённага портыка з лучковым франтонам. Уздоўж бакавых сьценаў разьмяшчаліся тэракотавыя пано-стацыі «Крыжовы шлях Хрыста». У закрысьціі захоўвалася некалькі арнатаў з слуцкіх паясоў[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- М. Кусьцінскі, XIX ст.
- да 1918 г.
- 1905 г.
- 1913 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Брама
- Інтэр'ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads