Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дрыса)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дрыса)
Remove ads

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дрысе. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
МестаДрыса
Каардынаты55°46′57″ пн. ш. 27°56′2″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Дата заснаваньня1734
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з плябанскімі камяніцамі, крамамі, агароджай і брамай.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
З боку Дзьвіны, 1878 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле «Візіты Дрысенскага касьцёла» (1740 год), папярэдні «касьцёл драўляны на падмурку, гонтам крыты», збудавалі ў 1734 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Дрыса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1809 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. Гэты касьцёл значыцца на пляне места 1838 году паміж вуліцамі Дзьвінскай, Маскоўскай і Новай. У 1867 годзе касьцёл аднавілі, тады ж збудавалі плябанію. У 1879 годзе пляц забудавалі і абнесьлі агароджай. Паводле некаторых зьвестак, пры касьцёле існавала школа для моладзі. У 1899 годзе плябанія згарэла, ксёндз Какола-Кулак збудаваў новую плябанію і аднавіў мураваны касьцёл.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога пачалі выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах. У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутная ў пляне 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з 3-граннай апсыдай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыцьцё. Да тарцовай грані апсыды далучаецца нізкая прастакутная закрысьція пад 2-схільным пакрыцьцём. Асноўная архітэктурная тэма — цыркульная арка. Яе форма выкарыстоўваецца ў складаным рытме вокнаў і праёмаў масіўнай 2-яруснай 4-граннай званіцы з шатровым пакрыцьцём, фасаднай дэкаратыўнай аркатуры. Прафіляваньне і абломы афармляюць праёмы і карніз.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках. Нэфы разьмяжоўваюцца аркадай на магутных пілёнах. На левай сьцяне прэзьбітэрыюма месьціцца амбон. У інтэр’еры тры алтары, галоўны зь якіх мае выгляд дарычнага 4-калённага портыка з лучковым франтонам. Уздоўж бакавых сьценаў разьмяшчаліся тэракотавыя пано-стацыі «Крыжовы шлях Хрыста». У закрысьціі захоўвалася некалькі арнатаў з слуцкіх паясоў[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 45

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads