Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дуды)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дудах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дуды |
Каардынаты | 53°54′53.85″ пн. ш. 25°51′37.93″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Дудах упамінаецца пад 1608 годам, калі на яго ахвяраваў ваявода віленскі Ян Караль Хадкевіч. У 1772 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл, кансэкраваны ў 1781 годзе віленскім біскупам Тамашом Зяньковічам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дуды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Відаць, па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў Дудзкую парафію зрабілі філіяй Іўеўскай парафіі.
У 1908 годзе праводзілся рэканструкцыя будынка касьцёла.
Найноўшы час
У 1920-я гады касьцёл зноў стаў парафіяльным. У 1930-я гады на сродкі мясцовага зямяніна Гераніма Зяньковіча і яго жонкі Барбары над вежамі надбудавалі трэці ярус.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Гэта 2-вежавая 1-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Агульны 2-схільны ўвагнуты ў аснове дах над апсыдай пераходзіць у вальмавы. Шматплянавасьць і дынамічны сылюэт галоўнаму фасаду надаюць бакавыя чацьверыковыя шатровыя вежы і трыкутны франтон паміж імі над цэнтральным шчытом. Невялікай вежай раней завяршаўся дах над прэзьбітэрыюмам. Рысы барока выявіліся ў лучковым малюнку аконных праёмаў на фоне вэртыкальнай шалёўкі. Імі рытмічна падзяляюцца бакавыя фасады з вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
Корабавае скляпеньне, размаляванае арнамэнтыкай у стылі мадэрн, злучае малітоўную залю і апсыду ў суцэльную дынамічна скіраваную да апсыды прастору. На фоне гарызантальнай шалёўкі сьценаў моцны архітэктурна-скульптурны акцэнт ствараюць тры драўляныя барокавыя алтары. Цэнтральны — 2-ярусны, узьняты на высокі пастамэнт, мае 2 калёны карынцкага ордэру, якія нясуць тонкапрафіляваны антаблемэнт, з бакоў якога скульптуры анёлаў. У завяршэньні алтара — прастакутны пілястравы шчыт з гарэльефнай выявай «Укрыжаваньне» і размалёўкай «Усёбачнае вока» на скляпеньні апсыды. Роўны алтара запаўняе накладная драўляная разьба. У яго цэнтры разьмяшчаецца абраз «Маці Божая зь дзіцем» у барокавай разной раме. Кампазыцыя і дэкор бакавых алтароў паўтараюць галоўны, але адрозьніваюцца фігурнымі шчытамі ў завяршэньні. Алтары аздабляюцца накладной пазалочанай драўлянай разьбой, якая таксама пакрывае катэдру драўлянага амбона. Над нартэксам месьціцца балюстрадная галерэя хораў з арганам.
Побач з касьцёлам стаіць 2-ярусная драўляная званіца, накрытая шатром[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- каля 1900 г.
- Ф. Рушчыц, 31 ліпеня 1904 г.
- 1915—1918 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
- Хоры
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Новая, 38
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads