Дуды
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́ды[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дудлянкі. Уваходзяць у склад Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 88 чалавек.
Дуды — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Remove ads
Назва
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Dudy (3 чэрвеня 1511 году)[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Дуды ўпамінаюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтар староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Рэзыдэнцыя старосты знаходзілася ў вёсцы Лугамавічах. У 1608 годзе ў Дудах існаваў касьцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў маёнтку Хадкевічаў.
У 1653 годзе Дудзкае староства трымаў Т. Дэнгаф. З 1665 году маёнтак перайшоў да Яна Казімера Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазьней — да ягонага сына Самуэля Міхала. На 1690 год у сяле было 14 дымоў.
З 1709 году Дуды знаходзіліся ў валоданьні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 году Буйніцкіх, пазьней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 годзе ў Дудах збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1789 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дуды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1803 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Коршакаў. У 1861 годзе Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічаў Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу. На 1866 год у мястэчку было 12 двароў. У 1885 годзе тут працавалі багадзельня, кузьня і 2 карчмы, праводзіўся таржок. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт зьнішчыў паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны Дуды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івейскай гміне Валожынскага (з 1926 году Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут быў 41 двор.
У 1939 годзе Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. На 1970 год у вёсцы было 260 двароў, на 1999 год — 46 двароў. 18 красавіка 2017 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Морынскага сельсавету Дуды перадалі ў склад Івейскага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads