Касьцёл Перамяненьня Пана (Вялікая Бераставіца)

помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Перамяненьня Пана (Вялікая Бераставіца)
Remove ads

Касьцёл Перамяне́ньня Па́на — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Гарадзенскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Перамяненьня Пана
Thumb
Касьцёл Перамяненьня Пана
КраінаБеларусь
МястэчкаВялікая Бераставіца
Каардынаты53°11′45.6″ пн. ш. 24°00′50.7″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Аўтар праектуІван Плотнікаў[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Перамяненьня Пана на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Будаваньне новага мураванага касьцёлу у Вялікай Бераставіцы пачалося 23 чэрвеня 1909 году і скончылася ў 1912 годзе. Фундатарам быў уладальнік маёнтку граф І. Касакоўскі.

17 чэрвеня 1965 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутная 3-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Галоўны фасад атрымаў дынамічную, вэртыкальна скіраваную кампазыцыю, завершаную 3-яруснай шатровай вежай-званіцай, якая на 2-м ярусе дэкаруецца накладным 2-ярусным гатычным шчытом. Вэртыкальнасьць узмацняюць прыступкавыя контрфорсы і стральчатыя праёмы. Уваход вылучаецца магутным аркавым парталам, запоўненым дзьвярамі з мастацкай акоўкай. Калярыстычны эфэкт дасягаецца спалучэньнем фактурнай «аксамітавай» муроўкі сьценаў і атынкаваных элемэнтаў архітэктурнага дэкору: лапатак, карнізаў, ліштваў, нішаў.

Унутраная прастора перакрываецца стральчатымі скляпеньнямі з гуртамі. Інтэр’ер аздабляе драўляны амбон ў вытанчаных формах готыкі. Над нартэксам кансольны балькон арганных хораў, адкрытых у нэф стральчатай аркай[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 29

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads