Касьцёл Сьвятога Аляксея (Сялец)

рыма-каталіцкі касьцёл у Сяльцы Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Аляксея (Сялец)
Remove ads

Касьцёл Сьвято́га Аляксе́я — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Сяльцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Thumb
Касьцёл Сьвятога Аляксея
КраінаБеларусь
ВёскаСялец
Каардынаты52°34′56″ пн. ш. 24°51′41″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Аўтар праектуВільгельм Срока[d][1]
Першае згадваньне1471
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Аляксея на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Сяльцы ўпамінаецца ў 1471 годзе пад тытулам Сьвятога Лаўрына. У 1519 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорцы збудавалі новы касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сялец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Пазьней на яго месцы збудавалі мураўёўку.

У 1908—1912 гадох у Сяльцы збудавалі новы мураваны касьцёл паводле праекту архітэктара Вільгельма Срока.

Найноўшы час

У 2007 годзе касьцёл улучылі ў Дзяржаўны сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая базыліка сымэтрычна-восевай кампазыцыі. У сылюэце будынка дамінуе 3-ярусная шатровая вежа-званіца (васьмярык на двух чацьверыках) цяжкіх прысадзістых прапорцыяў. Нізкія бакавыя прыдзелы, накрытыя 1-схільнымі дахамі, кампазыцыйна аб’ядноўваюць званіцу з асноўным аб’ёмам пад вільчыкавым дахам, завершаным над алтарнай часткай роўнай сыгнатуркай. Ярусы званіцы восьсю сымэтрыі праразаюцца стральчатымі ўваходным парталам і акном-ружай над ім, акном-трыфорыюмам на другім ярусе і аркавым прасьветам наверсе. Раўнамерны рытм бакавых фасадаў ствараецца стральчатымі вокнамі-біфорыюмамі і 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Да бакоў 5-граннай апсыды далучаюцца нізкія закрысьціі з асобнымі ўваходамі.

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы дзьвюма парамі магутных слупоў. Нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках. Над нартэксам месьцяцца хоры, злучаныя ўсходамі з бакавым прыдзелам[2].

Перад касьцёлам месьціцца брама з 3-пралётнай сьпічастай аркадай уваходу. На могілках захавалася колішняя прыпісаная да касьцёла капліца.

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Новікава, 2А.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads