Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў (Друя)

рыма-каталіцкі касьцёл у Друі From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў (Друя)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзіўся на Дамініканскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія
КраінаБеларусь
ВёскаДруя
КанфэсіяКаталіцкая царква
Архітэктурны стыльвіленскае барока
Аўтар праектуАнтоні Парака[d]

Комплекс Друйскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, брамы-званіцы і брамы. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі кляштар, а ў 1909 годзе — узарвалі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі браму-званіцу.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1690 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1706 годзе) падчашы браслаўскі А. Качаноўскі запрасіў у Друю манахаў-дамініканаў. Неўзабаве ў месьце збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар.

У 1765—1773 гадох паводле праекту архітэктара А. Парака вялося будаваньне мураванага кляштарнага комплексу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1839 годзе будынкі гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

У канцы XIX ст. спустошаныя будынкі пачалі разьбіраць на цэглу. У 1909 годзе расейскія ўлады ўзарвалі касьцёл.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі браму-званіцу.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам і прэзьбітэрыюмам, завершаным паўкруглай апсыдай. Вышыня будынка складала 35 мэтраў, шырыня сярэдняга нэфа — 9,5 мэтра. Трансэпт і сярэдні нэф мелі аднолькавую вышыню і значна большыя памеры, чым бакавыя нэфы. Бакавыя фасады падзяляліся лапаткамі. Галоўны фасад аздабляўся пілястрамі, масіўнымі карнізамі, фігурнымі валютамі.

Унутраная прастора перакрывалася крыжовымі скляпеньнямі на папружных арках. У аздобе ўваходнага парталу і інтэр’ераў выкарыстоўваўся дэкаратыўны арнамэнт. На восі галоўнага ўваходу была фігурная мураваная брама[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads