Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Наваградак)

рыма-каталіцкі касьцёл у Наваградку From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Наваградак)
Remove ads

Касьцёл Сьвято́га Анто́нія Падуа́нскага і кля́штар францішка́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца на гістарычнай Францішканскай вуліцы[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Thumb
Комплекс былога кляштару францішканаў
КраінаБеларусь
МестаНаваградак
Каардынаты53°35′55.43″ пн. ш. 25°49′24.56″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
ЗаснавальнікТомаш Мікалай Вайніловіч[d]
Дата заснаваньняXIV ст.
СтатусАхоўная зона
Сайтnovogrud-eparchy.by/novo…
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у будынку касьцёла дзее катэдральны сабор Сьвятога Мікалая Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, кляштарны корпус выкарыстоўваецца пад жытло.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Аўтэнтычны выгляд, 1883 г.

Кляштар ордэна францішканаў існаваў у Наваградку ўжо ў 1323 годзе, што вынікае зь ліста вялікага князя Гедзіміна да Папы Рымскага. Будаваньне драўлянага касьцёла датуецца 1434 годам.

Мураваныя касьцёл і кляштар збудавалі ў 1780 годзе[1] (паводле некаторых зьвестак, у 1714 годзе). Фундатарам будаваньня быў падстолі наваградзкі Тамаш Вайніловіч.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1846 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1852 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.

Найноўшы час

За савецкім часам царква працягвала дзеяць у будынку касьцёла.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з 5-граннай алтарнай апсыдай. Галоўны фасад падзяляецца разьвітым антаблемэнтам на тры ярусы, сьцены цэнтральнага нэфа — пілястрамі. Бакавыя фасады праразаюцца высокімі аконнымі праёмамі, разьмешчанымі на двух узроўнях. Трэці ярус — невысокая вежа-званіца з купалком на 8-гранным барабане. Вокны галоўнага фасаду (з паўцыркульным і аркавым завяршэньнем) аздабляюцца вітражамі.

Бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі, цэнтральны — цыліндрычнымі з распалубкамі. У тоўшчы сьцяны галоўнага фасаду двое вітых усходаў, якія вядуць на званіцу.

Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Галоўны фасад (з уваходам у цэнтры) рытмічна падзяляецца прастакутнымі вокнамі. На паўднёвым тарцовым фасадзе вонкавыя мураваныя сходы, агароджаныя падпорнай сьцяной і ўмацаваныя масіўным контрфорсам. Плян калідорны. Перакрываецца ў асноўным крыжовымі скляпеньнямі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гарадзенская, 6

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads