Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Дварэц)

рыма-каталіцкі касьцёл у Дварцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Дварэц)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Дварцы. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на Наваградзкай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры нэарэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
КраінаБеларусь
ВёскаДварэц
Каардынаты53°24′39″ пн. ш. 25°34′31″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэарэнэсанс і нэабарока[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы касьцёл у Дварцы збудавалі ў 1516 годзе з фундацыі Мікалая Кезгайлы. У XVII ст. у касьцёле захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дварэц апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1882 і 1895 гадох стары касьцёл адрамантавалі.

У 1904—1909 гадох у мястэчку збудавалі новы мураваны касьцёл.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1993 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэарэнэсансу. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка. Цэнтральны нэф накрываецца 2-схільным дахам, бакавыя — 1-схільнымі. Галоўны заходні фасад дэкаруецца рустам, філёнгамі, ліштвамі аркавых праёмаў, лучковымі франтонамі, разьвітым антаблемэнтам з трыгліфным фрызам. У завяршэньні фасаду 2 бакавыя вежы зь фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элемэнты дэкору і архітэктурныя абломы выконваюцца цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Уваход празь невялікі прытвор з аркавым праёмам у руставаным абрамленьні.

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы, перакрыцьці скляпеністыя[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads