Дварэц
вёска ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дварэ́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Моўчадзі. Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 820 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Зьдзецелу, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Дварэц — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Дварэч упамінаецца ў XV ст. як уладаньне князя Фёдара Даўголдавіча, пазьней Сьвідрыгайлы, з 1451 году — канцлера літоўскага Міхала Кезгайлы. У 1516 годзе Мікалай Кезгайла збудаваў тут касьцёл, Дварэц атрымаў статус мястэчка. У гэты час ён уваходзіў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1554—1555 гадох Дварэц знаходзіўся ў валоданьні Івана Гарнастая, з 1555 году да канца XVI ст. — Соф’і Кезгайлаўны. У канцы XVI ст. маёнтак перайшоў да Завішаў. У XVII ст. у тутэйшым касьцёле захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дварэц апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слонімскага павету. На 1804 год у мястэчку было 59 двароў, у 1870-я гады — 77 двароў, 2 царквы, касьцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крамаў, 3 шынкі, штогод праводзіліся 2 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дварэц занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дварэц абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дварэц увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. 15 красавіка 1919 году згуртаваньне польскага войска пад камандаю маёра Леона Завістоўскага адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дварэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце.
У 1939 годзе Дварэц увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Дварэц уваходзіў у склад Наваградзкага раёну. На 1971 год у вёсцы было 222 двары, на 1993 год — 311, на 1997 год — 302. У 2000-я гады Дварэц атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Стары касьцёл, каля 1900 г.
- Агульны выгляд, 1915 г.
- Палац Радзівілаў, 1915 г.
- Палац Радзівілаў, 1937 г.
- Млын, 1915 г.
- Моўчадзь, 26.04.1916 г.
- Новы касьцёл, 1918 г.
- Новы касьцёл, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 296 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 143, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 145, жабракоў 2[5]; 1878 год — 625 чал, зь іх 170 юдэяў[6]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 1373 чал.; 1971 год — 609 чал.; 1993 год — 850 чал.[7]; 1997 год — 810 чал.[8]; 1999 год — 799 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 820 чал.
Інфраструктура
У Дварцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, лякарня, амбуляторыя, аптэка, пошта.
Remove ads
Эканоміка
Ільнозавод, дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Палац», сельская гаспадарка.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Вадзяны млын (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў)
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (1904—1909)
- Магіла ахвяраў фашызму
- Царква Покрыва Багародзіцы (1866—1869; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Касьцёл
- Сядзіба Радзівілаў
Галерэя
- Краявіды Дварца
- Вуліца
- Брама касьцёла
- Вадзяны млын
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads