Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Каменка)

рыма-каталіцкі касьцёл у Каменцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Каменка)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Каменцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
КраінаБеларусь
ВёскаКаменка
Каардынаты53°33′09.89″ пн. ш. 24°30′28.15″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл ў Каменцы заснавалі ў 1580 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Каменка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1908 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая сымэтрычна-восевая базыліка. Асноўны прастакутны ў пляне аб’ём накрываецца 2-схільным дахам. Цэнтральны нэф пераходзіць у 5-гранную апсыду з самастойным дахам, з бакоў якой невялікія гранёныя закрысьціі. 2-ярусная чацьверыковая вежа на галоўным фасадзе завяршаецца стромкім шатром зь люкарнамі. Верхні чацьвярык вежы на ўсіх фасадах выразна вылучаецца высокімі патройнымі аркавымі вокнамі (трыфорыюмам). Галоўны ўваход праз партал, над якім разьмяшчаецца акно-«ружа» і ніша з скульптурай. Дзьверы аздабляюцца мастацкай коўкай. Астатнія фасады рытмічна падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі.

Усярэдзіне асноўны аб’ём падзяляецца на тры нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Над уваходам месьцяцца хоры з арганм. Сьцены і скляпеньні атынкаваныя, пабеленыя, астатнія канструкцыйныя элемэнты падкрэсьліваюцца чырвоным колерам муроўкі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads