Каменка (вёска, Шчучынскі раён)

вёска ў Каменскім сельсавеце Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Каменка (вёска, Шчучынскі раён)
Remove ads

Ка́менка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ельні. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 525 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на захад ад Шчучына, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Скідзель; на поўдзень ад шашы Скідзель — Шчучын.

Хуткія факты

Каменка — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Каменка ўпамінаецца ў другой палове XVI стагодзьдзя як маёнтак на мяжы Гарадзенскага і Лідзкага паветаў. У 1580 годзе К. Кладзінскі збудаваў тут драўляны касьцёл, у 1599 годзе П. Нонгарт заснаваў мястэчка.

У XVIII стагодзьдзі Каменка знаходзілася ў валоданьні Тызэнгаўзаў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у мястэчку ў 1706 годзе на працягу 2 тыдняў разьмяшчалася стаўка караля Швэцыі Карла XII. На 1737 год тут было 47 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Каменка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1848 год тут было 24 двары, на 1885 год існавалі валасная ўправа, касьцёл, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, 3 крамы, кірмаш. Побач зь мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак, у якім працавалі вінакурня, вадзяны і конны млыны.

Thumb
Стары касьцёл, каля 1900 г.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Каменцы было 74 двары, дзеялі касьцёл і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі расейская народная вучэльня, 8 крамаў і карчма, штогод праводзіліся 8 кірмашоў. У 1908 годзе ў народнай вучэльні было 70 вучняў, 1 выкладнік.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Каменку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каменка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі бальшавікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Каменка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (105 двароў) і фальварак (4 пабудовы). На 1931 год дзеяў касьцёл (збудаваны ў 1908 годзе), працавалі гмінная ўправа і пошта.

У 1939 годзе Каменка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Шчучынскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год у вёсцы было 134 двары, пачатковая школа, маторны млын, фэльчарскі і вэтэрынарны пункты; у асадзе — 25 двароў. На 1971 год у Каменцы 180 двароў, на 1997 год — 261, на 1 студзеня 2001 году — 245. У 2000-я гады Каменка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 216 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 145, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 68[3]; 1878 год — 411 чал., зь іх 245 юдэяў[4]; 1885 год — 440 чал.; 1897 год — 553 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 484 чал. у мястэчку Каменцы і 18 чал. у маёнтку Каменцы; 1919 год — 558 чал.; 1921 год — 569 чал. у мястэчку Каменцы і 94 чал. у фальварку Каменцы; 1940 год — 752 чал. у мястэчку Каменцы, 57 чал. у фальварку Каменцы і 209 чал. у асадзе Каменцы; 1971 год — 539 чал.; 1997 год — 643 чал.[5]; 1998 год — 661 чал.[6]; 1999 год — 661 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 649 чал.[7]; 2010 год — 525 чал.

Інфраструктура

У Каменцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, доі культуры, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчананя спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (XVIII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads