Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (Губін)

рыма-каталіцкі касьцёл у Губіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (Губін)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Губіне. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся рэшткі муроў касьцёла). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
КраінаБеларусь
ВёскаГубін
Каардынаты55°02′30.70″ пн. ш. 28°57′14.60″ у. д.
Архітэктурны стыльбарока
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваныя касьцёл і кляштар францішканаў у Губіне збудавалі ў 1714 годзе з фундацыі стольніка полацкага Яна Пакаша.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Губін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага (1830—1831) і нацыянальна-вызвольнага (1863—1864) паўстаньняў расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1960-я гады — зруйнавалі помнік архітэктуры з дапамогай выбухоўкі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзьве 3-ярусныя чацьверыковыя вежы зь фігурнымі ківорыямі і шчытом паміж імі. Фігурнымі шчытамі завяршаліся крылы трансэпта і апсыды.

Унутраная прастора магутнымі слупамі і аркамі падзялялася на тры нэфы з цыліндрычнымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздаблялі тры алтары, сярод якіх мастацкай працай вызначаліся галоўны — Найсьвяцейшай Панны Марыі і бакавы — Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай. На левым слупе прэзьбітэрыюму месьціўся амбон безь акрэсьленага стылёвага разьвязку[1].

Да закрысьціі касьцёла далучаўся 2-павярховы прастакутны ў пляне кляштарны корпус.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads