Касьцёл Сьвятога Барталамея (Вільня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Барталамея (Вільня)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Барталамея — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Зарэччы, на Зарэчнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Барталамея
Thumb
Касьцёл Сьвятога Барталамея
КраінаЛетува
МестаВільня
Каардынаты54°40′49.32″ пн. ш. 25°17′51.43″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
Архітэктурны стыльклясыцызм
Аўтар праектуКараль Падчашынскі
Дата скасаваньня1794
Касьцёл Сьвятога Барталамея на мапе Летувы
Thumb
Касьцёл Сьвятога Барталамея
Касьцёл Сьвятога Барталамея
Касьцёл Сьвятога Барталамея на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з будынкам плябаніі і брамай. З 2016 году набажэнствы ў Зарачанскім касьцёле праводзяцца выняткова на беларускай мове.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл. В. Сьляндзінскі, 1887 г.

Вялікае Княства Літоўскае

З 1644 году ў Зарэччы існаваў кляштар аўгустынаў. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе маскоўскія захопнікі спалілі драўляныя касьцёл і кляштар.

У 1664 годзе з фундацыі Яна Райскага пры кляштары аўгустынаў збудавалі мураваную капліцу. У 1778 годзе капліцу перабудавалі паводле праекту архітэктара Марціна Кнакфуса ў стылі клясыцызму[1]. Будынак капліцы пацярпеў у час паўстаньня 1794 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. У 1823—1824 гадох намаганьнямі айца Аўгустына Стадольніка капліцу перабудавалі паводле праекту Караля Падчашынскага[2]. Утварылася парафія, пры якой на сродкі манахаў працавала школа.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл перайшоў да манахаў-бэрнардынаў. Калі па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ліквідавалі кляштар бэрнардынаў, касьцёл зачынілі, аднак у ім дазвалялася часам адпраўляць набажэнствы. У 1878 годзе сюды з касьцёла Сьвятых Янаў перанесьлі абраз Маці Божай з былой Троцкай брамы, апякункі цэху ганчароў. У 1881 годзе да касьцёла дабудавалі званіцу. З 1883 году тут аднавіліся рэгулярныя службы.

Найноўшы час

Перад Другой сусьветнай вайной касьцёлам часова карысталіся манахі рэдэмптарысты. У 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а яго будынак перарабілі пад майстэрні скульптараў. Тры драўляныя алтары перанесьлі ў касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла ў Немянчыне, лёс двух іншых невядомы.

У 1997 годзе касьцёл перадалі віленскай суполцы беларусаў-каталікоў. У 2016 годзе імшы ў касьцёле пачалі адпраўляць выняткова на беларускай мове[3].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 1-нэфавы аб’ём, накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад завяршаецца тымпанам, асноўны акцэнт якога — вялікае паўкруглае акно. Над фасадам узвышаецца званіца зь фігурным купалам.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Афіцыйны адрас — Užupio g. 17a

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads