Немянчын
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Немянчын (лет. Nemenčinė) — места ў Летуве, пры ўтоку ракі Немянчы ў Вяльлю. Цэнтар мескага і сельскага старостваў Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2009 год — 5879 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Вільні; на шашы Вільня — Сьвянцяны.
Немянчын — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Назва
Тапонім Немянчын утварыўся ад ракі Немянчынкі (Немянчы)[1], пра паходжаньне назвы якой няма адзінага меркаваньня. На думку адных дасьледнікаў, яна магла ўтварыцца з дапамогай суфіксу -янч ад той жа асновы, што і Нёман і азначаць 'ціхая рака', на думку іншых — назва мае структуру «не-мянча», дзе другая частка паходзіць ад дзеяслова «ўпамінаць»[2]. Апроч таго, гідронім часам спрабуюць выводзіць зь летувіскай мовы як спалучэньне выразу «не мана», што азначае 'не маё', і слова «чынай», што азначае 'тут'. Абапіраючыся на такую інтэрпрэтацыю, дасьледнікі мяркуюць, што рака была мяжою паміж старажытнымі княствамі. Іх меркаваньне падмацоўвае даўняе гарадзішча з I—IV стагодзьдзяў, якое знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад Немянчына[3].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Немянчын датуецца 1338 годам. У 1387 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў тут першы касьцёл.
У 1434 годзе Немянчынам валодаў Андрэй Саковіч. На 1554 год у мястэчку існавалі Рынак, вуліцы Полацкая, Дворная і Віленская[4]. У 1557 годзе жыхароў Немянчыну вызвалілі ад падаткаў з наданьнем абавязку ўтрымліваць масты церазь Вяльлю. Паводле зьвестак за 1569 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў.
У 1766 годзе зь мястэчка і вёскі Немянчына, а таксама зь вёскі Геянаў ўтварылася асобнае нягродавае староства[5]. 27 красавіка 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж паўстанцамі Тадэвуша Касьцюшкі і расейскімі войскамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Немянчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у ваколіцах Немянчына адбыліся сутычкі з расейскімі войскамі. Каля 1886 году ў мястэчку было 46 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Немянчын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Немянчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Немянчын Летуве, дзе 10 кастрычніка 1955 году ён атрымаў статус места. У 2004 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб Немянчына.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1867 год — 420 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 2081 чал.; 1970 год — 3139 чал.; 1976 год — 3700 чал.; ; 1979 год — 4075 чал.; 1989 год — 5612 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5892 чал., зь іх 56,3% палякаў, 24,2% летувісаў, 12,1% расейцаў, 7,2% беларусаў; 2009 год — 5879 чал.
Інфраструктура
У Немянчыне працуюць 2 гімназіі, меская і дзіцячая бібліятэкі, тэатар.
Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура
У Немянчыне дзее Этнаграфічны музэй Віленшчыны. У першую суботу сакавіка ў месьце праходзіць кірмаш «Немянчынскі Казючык».
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855)
- Могілкі каталіцкія, капліца
Месты-сябры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads