Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Поразаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Поразаў)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Поразаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Слонімскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
КраінаБеларусь
МястэчкаПоразаў
Каардынаты52°56′13″ пн. ш. 24°22′04″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Дата заснаваньня1825
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл ў Поразаве заснавалі ў 1460 годзе ўладальнікі маёнтку Забярэзінскія. У 1511 годзе фундуш пацьвердзіў вялікі князь Жыгімонт Стары.

У 1767 годзе будынак касьцёла згарэў. Да 1769 годзе яго адбудавалі. Да парафіі ў ХVIII ст. належала капліца ў Янаўшчыне.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Поразаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак у 1797 годзе будынак згарэў ад маланкі. Набажэнствы адпраўляліся ў часовай капліцы.

У 1825 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла. 28 верасьня 1828 годзе адбылося асьвячэньне новага касьцёла. У 1830 годзе пры касьцёле пачала дзеяць парафіяльная школа. Паміж 1830 і 1840 гадам перад касьцёлам збудавалі браму-званіцу. У ХIХ ст. да парафіі належалі капліцы ў Студзеніках і на местачковых могілках.

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся, хоць савецкія ўлады адабралі будынак плябаніі.

27 траўня 1992 году пры касьцёле пачаў дзеяць кляштар францішканаў, які разьмяшчаецца ў новай плябаніі, збудаванай у 1988—1989 гадох.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад завяршаецца трыкутным франтонам зь невялікай сыгнатуркай, на ім знаходзіцца надпіс «BÓG NASZĄ UCІECZKĄ» («Бог — наш паратунак»). На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя роўныя ліштвы прастакутных аконных праёмаў, прасьценкавыя пілястры, трыгліфны фрыз з карнізам на дэнтыкулах, шырокі антаблемэнт.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай драўлянай стольлю. Інтэр’ер аздабляюць разьбяныя барокавыя алтары XVІІІ ст. У цэнтры галоўнага алтара зьмяшчаецца абраз Маці Божай Поразаўскай, які ў 1937 годзе намаляваў Пётар Сергіевіч, наверсе — тытульны абраз Сьвятога Міхала Арханёла. Бакавыя алтары 2-ярусныя: у левым — абраз Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Дамініка з ружанцам, наверсе зьмяшчаецца абраз Сьвятой Марыі Магдалены, а таксама фігуры Езуса Ўбічаванага і Маці Божай, у правым — абраз Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, наверсе — Маці Божая Шкаплерная і фігуры Сьвятых Пятра і Паўла. На бакавых сьценах малітоўнай залі зьмяшчаюцца вялікія абразы Сьвятога Вінцэнта (налева) і Сьвятога Францішка. Уздоўж заходняй сьцяны — балькон хораў, дзе знаходзіцца арган, створаны ў 1897 годзе Эдвардам Крукоўскім на сродкі, што сабралі парафіяне.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, галоўны ўваход праз браму-званіцу. У званіцы захоўваецца звон зь сюжэтнай гравюрай, адліты ў 1749 годзе[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 13

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads