Поразаў
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Поразаў[2] (з 1958 году — Поразава[3]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 864 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км ад Сьвіслачы, за 112 км ад Горадні; аўтамабільныя дарогі на Сьвіслач, Ваўкавыск, Ружаны.
Поразаў — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі клясыцызму і палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў, помнікі архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Назва



Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Porozow (29 чэрвеня 1460 году[4] і 1744 год[5]); Порозов (1553 год)[6].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Поразаў упамінаецца ў XV ст. як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых зьвестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1506 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Поразаву Магдэбурскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 году атрымала яго паўторна[7]). У рэвізорскім лісьце ад 4 сьнежня 1615 году зазначалася:
![]() |
…король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… | ![]() |
У чэрвені 1616 году Поразаў атрымаў герб: «у блакітным полі постаць Панны Марыі зь дзіцём Езусам на руках»[8]. У 1645 годзе сярод вернікаў Поразаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Поразаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету[9] Гарадзенскай губэрні. На 1878 год у мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX ст. у Поразаве дзеялі царква, касьцёл і юдэйскі малітоўны дом, працавалі вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[10]. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя мястэчка атрымала вядомасьць цэнтру вытворчасьці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[11].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Поразаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Поразаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Поразаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[12]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Поразаў увайшоў у склад Беларускай ССР[13]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Поразаў увайшоў у склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну і з 12 кастрычніка 1940 году — сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
30 красавіка 1958 году Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Поразаўскі сельсавет ліквідавалі, а населеныя пункты гэтага сельсавету перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Поразаўскага пасялковага савету[14][15]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Сьвіслацкага раёну. 1 студзеня 2014 году пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаве[16].
- Мястэчка на старых здымках
- Сядзіба, да 1910 г.
- Сынагога, 1907 г.
- Багудзенкі. Сядзіба Бутаўт-Андрайковічаў, да 1939 г.
- да 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 207 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 124, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 79[17]; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 юдэяў[18]; 1897 год — 1,5 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.[19]; 1998 год — 1450 чал.[20]; 2000 год — 1,4 тыс. чал.[21]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 913 чал.[23]; 2017 год — 900 чал.[24]; 2018 год — 864 чал.[1]
Інфраструктура
У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, спэцшкола-інтэрнат (зачыненая), лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
1 мая вуліца | Сьвіслацкая вуліца[25] Крапіўніцкая вуліца Школьная вуліца | Кастрычніцкая вуліца |
17 верасьня вуліца | Маташанская вуліца Царкоўная вуліца Мсьцібаўская вуліца | |
Леніна вуліца | Слонімская вуліца[25] Ружанская вуліца Касьцельная вуліца | |
Савецкая вуліца | Ваўкавыская вуліца Гарнастаевіцкая вуліца | Пралетарская вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Суботка вуліца Польная вуліца | |
Якуба Коласа вуліца | Навадворская вуліца Берасьцейская вуліца | Юзэфа Пілсудзкага вуліца[26] |
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемства вытворчасьці лазовай мэблі.
- ААТ «Сьвіслацкая фабрыка лазовай мэблі»
Турыстычная інфармацыя
1 сьнежня 2019 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла ўлучэньне ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі прыгатаваньня пірага «Поразаўская банкуха» ў Поразаве і суседняй вёсцы Карэвічы[27].
Славутасьці

- Могілкі: старыя каталіцкія; юдэйскія
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1825—1828)
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзіба Бутаўт-Андрайковічаў у Багудзенках (XIX ст.)
- Царква Сьвятой Тройцы (1872; мураўёўка)
Remove ads
Асобы
- Юлія Бібіла (1897—1974) — беларуская бібліятэкарка, бібліёграф; стаяла ля вытокаў дзяржаўнай рэгістрацыі беларускіх друкаваных выданьняў, стваральніца першай беларускай краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі
- Нота Казлоўскі (1906—1972) — мастак і дызайнэр жыдоўскага паходжаньня
- Эстэр Рахель Камінская (1870—1925) — тэатральная акторка, празваная «маці жыдоўскага тэатру»
- Яўген Паплаўскі (нар. 1959) — кампазытар
- Віктар Шалкевіч (нар. 1959) — беларускі бард
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads