Касьцёл Сьвятога Язэпа (Пагост Загародзкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Язэпа (Пагост Загародзкі)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Язэпа — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Пагосьце Загародзкім. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
ВёскаПагост Загародзкі
Каардынаты52°19′22.20″ пн. ш. 26°20′54.75″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Язэпа на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа на Вікісховішчы

У наш час у будынку касьцёла дзее царква Сьвятых Кірылы і Мятода Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква ў будынку касьцёла

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны касьцёл у Пагосьце Загародзкім збудавалі ў 1775 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і ў 1870—1897 гадох перабудавалі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. Па Другой сусьветнай вайне будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя мае падоўжна-выцягнутую плянавальную і дынамічна-вэртыкальную кампазыцыю: прастакутны прытвор-трапезная далучаюцца да цэнтральнага 8-граннага аб’ёму-ратонды, які пераходзіць у 5-гранную апсыду. Вэртыкальнай дамінантай выступае надбудаваная ў 2-й палове XIX ст. над прытворам высокая 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) вежа-званіца, завершаная купалам. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца самкнуты сфэрычны купал на 8-гранным барабане. Прастакутны ўваходны праём вылучаецца парталам з трыкутным франтонам. Роўнічныя фасады праразаюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца карнізам з сухарыкамі.

Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца самкнутым гранёным скляпеньнем. У інтэр’еры захоўваюцца два надпісныя абразы «Маці Божая Чанстахоўская» (XV — XVI стагодзьдзі) і «Маці Божая Адзігітрыя» (XVIII — XIX стагодзьдзі), абразы XVIII ст.: «Мікола Цудатворца», «Узьвіжаньне Сьвятога Крыжа», «Маці Божая Адзігітрыя» (адноўлены ў XIX ст.), «Цуд Юрыя аб зьмеі»[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 11А.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads