Пагост Загародзкі
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паго́ст Загаро́дзкі[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча Пагосту. Уваходзіць у склад Загародзкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 359 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад Пінску, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Парахонск.
Пагост Загародзкі — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Язэпа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Выяўленыя археолягамі 7 стаянак вакол возера сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старжытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Пагост Загародзкі датуецца 1528 годам, калі вялікая княгіня Бона Сфорца пацьверділа старыя правы тутэйшай шляхце. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1577 годзе маёнтак перайшоў да С. Марціновіча.
![]() |
![]() | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа: аўтэнтычны выгляд (налева) і па маскоўскай перабудове (направа) |
У 1-й палове XVII стагодзьдзя Пагост Загародзкі атрымаў статус мястэчка. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя ім валодалі Стацкевічы і Нелюбовічы. У Пагосьце Загародзкім штогод праводзіліся кірмашы, на якіх карысталася попытам мясцовая кераміка (чорны глянцавы посуд). У 1679 годзе тут збудавалі касьцёл Сьвятога Язэпа. У XVIII стагодзьдзі мястэчка перайшло ў валоданьне Друцкіх-Любецкіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 46 двароў[2].
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ліквідавалі каталіцкую парафію ў Пагосьце Загародзкім, а касьцёл перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ()Маскоўскай царквы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост Загародзкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост Загародзкі абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Пагост Загародзкі ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год у Пагосьце Загародзкім быў 171 двор.
- Мястэчка на старых здымках
- Руіны каталіцкай капліцы
- Касьцёл, бакавы фасад
- Касьцёл па вяртаньні каталікам
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфрастурктура
У Пагосьце Загародзкім працуюць лякарня, амбуляторыя і пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Каля Пагосту Загародзкага знаходзіцца помнік археалёгіі — група стаянак каменнага веку.
- Капліца прыдарожная (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятога Язэпа (1779; цяпер царква Сьвятых Кірылы і Мятода Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Могілкі старыя юдэйскія
- Сынагога
Страчананя спадчына
- Капліца (XIX ст.; каталіцкая)
Асобы
- Лукаш Галамбёўскі (1773—1849) — этнограф, гісторык, мэмуарыст
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads