Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Сноў)

рыма-каталіцкі храм у Снове From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Сноў)
Remove ads

Касьцёл Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Снове. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Нясьвіская, 15. Дзее. Твор архітэктуры барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
КраінаБеларусь
ВёскаСноў
Каардынаты53°13′11″ пн. ш. 26°24′30″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Першае згадваньне1760
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Парафія ў Снове існуе 1650 году. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1760 годзе з фундацыі Яна Хрызастома Рдултоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1884 годзе расейскія ўлады перабудавалі касьцёл ў маскоўскім стылі.

Найноўшы час

У 1921 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1940-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

У 1991 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачаліся рэстаўрацыйныя працы.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Да выцягнутага прастакутнага ў пляне аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам, з усходу далучаецца паўцыркульная апсыда. На супрацьлеглым заходнім (галоўным) фасадзе з бакощ выступаюць прастакутныя часткі — асновы 3-ярусных чацьверыковых вежаў. Роўніца галоўнага фасаду вэртыкальна падзяляцца на тры часткі: цэнтральную і две бакавыя. Цэнтральная ў тры разы шырэйшая за бакавыя і адпавядае асноўнаму аб’ёму, вузкія бакавыя часткі адпавядаюць аб’ёмам вежаў. Цэнтральная частка фасаду вылучаецца дзьвюма пілястрамі дарычнага ордара, у цэнтры паміж якімі галоўны ўваход. Абапал уваходу дзьве нішы з скульптурнымі выявамі Сьвятых Апосталаў Яна і Паўла. Над уваходам і над нішамі — тры аконныя праёмы з лучковым завяршэньнем. Галоўным фасадам над пілястрамі праходзіць шырокі антаблемэнт, які падзяляе сьцяну фасаду на дзьве часткі. Бакавыя вэртыкальныя часткі фасаду завяршаюцца 2-яруснымі вежамі, а цэнтральная — шырокай атыкавай сьценкай. У цэнтры атыка 2-ярусны франтон з паўцыркульнымі сьценкамі. Бакавыя фасады таксама маюць 3-часткавы падзел. Дамінантай выступае бакавая частка вежы з шатровым верхам, больш нізкія сьцены асноўнага аб’ёму. Да цыліндрычнай апсыды далучаецца бакавая закрысьція. Закругленая сьцяна апсыды праразаеца двума невялікімі вокнамі[1].

Усярэдзіне высокая заля мае скляпеністае перакрыцьце на папружных арках. Над апсыдай — конхавае скляпеньне. Бакавыя сьцены інтэр’еру дэкаруюцца дарычнымі пілястрамі, што праходзяць паміж аконных праёмаў. Пры ўваходзе месьціцца галерэя хораў, якая мае драўляную агароджу. Мураваны алтар у стылі барока мае адзіную вось сымэтрыі і тры вэртыкальныя часткі. На супрацьлеглых сьценах апсыды захаваліся дзьве надмагільныя дошкі канца XVІІІ ст. (пахаваньні знаходзяцца ў крыпце). Насьценная размалёўка не захавалася[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads