Сноў

вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сноў
Remove ads

Сноў[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сноўцы. Цэнтар сельсавету Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2420 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на захад ад Нясьвіжу, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Менск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясьвіж — Баранавічы.

Хуткія факты

Сноў — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся барокавы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, а таксама збудаваныя ў стылі клясыцызм палац Рдултоўскіх, сядзіба «Горны Сноў» Гартынгаў і Казьмадзям’янаўская царква, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Remove ads

Гіторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478 году[2]. Пад 1529 годам ён упамінаецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

У пачатку XVII ст. Сноў перайшоў у валоданьне Я. Пратасевіча, потым — Рдултоўскіх. У 1650 годзе тут зьявілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 году дзеяў касьцёл.

З 1767 году у Снове дзеяла царква. За часамі Барскай канфэдэрацыі (1768—1772) мястэчка спазначала значныя разбурэньні. 15 верасьня 1785 году тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Палац. Н. Орда, 1864—76 гг.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У вайну 1812 году 9 лістапада тут адбыўся бой францускай дывізіі Я. Дамброўскага з казакамі. У 1827 годзе ў мястэчку збудавалі палац, у 1836 годзе ў Дольным Снове — бровар.

На 1861 год у Снове было 45 двароў, царква, сынагога, цагельня, у 1865 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Урадавага сыноду (Маскоўскага патрыярхату). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Горным Снове было 19 двароў, дзеяла капліца і працаваў бровар (заснаваны ў 1891 годзе), у Дольным Снове (да 1939 году таксама называўся Сінілавам) — 16 двароў, працавалі бровар і сыраварня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сноў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сноў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Нясьвіскага павету.

У 1939 годзе Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 сьнежня 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Нясьвіскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, лякарня. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. На 2000 год у вёсцы было 1157 двароў, на 2001 год — 1104. У 2000-я гады Сноў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 184 муж., зь іх шляхты 7, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 58, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 116[4]; 1861 год — 378 чал.[5]; 1897 год — 91 чал. у Горным Снове і 70 чал. у Дольным Снове
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 1065 чал.; 1999 год — 2673 чал.; 2000 год — 2665 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2567 чал.[7]; 2010 год — 2420 чал.

Інфраструктура

У Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта, дзіцячы цэнтар.

Remove ads

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Леніна вуліцаХвояўская вуліца
Кірава вуліца ?

З урбананімічнай спадчыны Снова да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Клецкая, Нясьвіская і Сталавіцкая. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Пагарэльская вуліца[8].

Эканоміка

  • СВК «Агракамбінат „Сноў“»

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сынагога

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads