Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Камянец)
рыма-каталіцкі храм у Камянцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Камянцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры гістарызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Места | Камянец |
Каардынаты | 52°24′04.10″ пн. ш. 23°49′10.40″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя


Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Камянцы збудавалі ў 1501 годзе з фундацыі вялікага князя Аляксандра.
У 1723 годзе касьцёл перабудавалі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Камянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
Найноўшы час
У 1924 годзе з прычыны маланкі касьцёл цалкам згарэў. У 1935 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1939 годзе савецкія ўлады адабралі будынак касьцёла і зрабілі ў ім чайную.
У 1992 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 2001 годзе скончылася яго аднаўленьне.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры гістарызму. Гэта крыжовая ў пляне 1-вежавая базыліка. Да прастакутнага ў пляне аб’ёму пад 2-схільным дахам з бакоў далучаюцца крылы трансэпту, з франтальнага боку — 4-гранная 4-ярусная шатровая вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі-пілёнамі ў прасьценках[1].
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- Стары касьцёл, 1921 г.
- Стары касьцёл, 1921 г.
- Капліца, 1930 г.
- Будоўля, 1930-я гг.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads