Камянец

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Камянец
Remove ads

Камяне́ц, Ка́менец[2] — места ў Беларусі, на рацэ Лясной. Адміністрацыйны цэнтар Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8360 чалавек[1]. Знаходзіцца за 39 км ад Берасьця, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Баранавічы — Берасьце); на аўтамабільнай дарозе Берасьце — Каменюкі.

Хуткія факты

Камянец — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся выдатны помнік архітэктуры раманскага стылю — абарончая вежа, найбольшая вышынёю і ступеньню захаванасьці сярод іншых будынкаў падобнага кшталту.

Remove ads

Назва

Тапонім Камянец утварыўся ад мясцовай мураванай («каменнай») вежы, вакол якой узьнікла паселішча[3].

У 1795—1940 гадох места мела афіцыйную назву Камянец Літоўскі (упамінаецца як Камянец Падляскі або Літоўскі яшчэ ў Хроніцы літоўскай і жамойцкай[4]) дзеля адрозьненьня ад Камянцу на Падольлі.

13 кастрычніка 1996 году жыхары ўкраінскага Каменя Кашырскага заўчасна адсьвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго места, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень з Камянцом, які паводле некаторых зьвестак упершыню ўпамінаецца пад 1196 годам. То бок фактычна яны адзначылі юбілей Камянца[5].

Remove ads

Гісторыя

Раньнія часы

Першы пісьмовы ўпамін пра Камянец зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1276 годам (у пэўных крыніцах[6] можна сустрэць больш раньняе памылковае датаваньне — 1196 год), калі князь валынскі Ўладзімер Васількавіч заклаў тут мураваную вежу[7]:

« …зруби город на пустом мъстъ, нарицаемъм Льстнъ, и нарече имя ему Каменець, зане бысть камена земля. Созда же въ нем столпъ каменъ высотою 17 саженей, подобенъ удивлению всъм зрящим на нъ »

Іпацьеўскі летапіс

У 1289 годзе князь дарагічынскі Юры Львовіч разбурыў горад.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1366 годзе Камянец далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379 гадох) места цярпела ад нападаў крыжакоў. У 1382—1383 гадох Камянец знаходзіўся пад уладай зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 годзе кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад папы рымскага Аляксандра V. У гэты час у месьце існаваў палац-замак.

Жыхары Камянца бралі актыўны ўдзел у Грунвальдзкай бітве. У 1413 годзе места стала сталіцай Камянецкага павету Троцкага ваяводзтва, яно знаходзілася на гандлёвым шляху зь Берасьця ў Горадню і з Кракава ў Вільню.

26 чэрвеня 1503 году вялікі князь Аляксандар надаў Камянцу Магдэбурскае права[7], а ў 1524 годзе[7] Жыгімонт Стары — герб: «у срэбным полі чырвоны мур зь вежай за ім»[8]. У 1520 годзе[7] места ўвайшло ў склад Падляскага ваяводзтва, у 1565—1566 гадох згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай — у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.

У XVI стагодзьдзі ў Камянцы было 3—4 тыс. жыхароў. У XVII—XVIII стагодзьдзях тут існаваў замкава-палацавы комплекс, працавала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі спалілі места[7]. З прычыны ўчыненых разбурэньняў у 1661 годзе сойм Рэчы Паспалітай вызваліў камянецкіх мяшчанаў ад усіх падаткаў тэрмінам на 4 гады. У 1673 годзе пры Васкрасенскай царкве заснавалі манастыр. У другой палове XVII ст. у Камянцы было 13 вуліцаў[9]. У 1723 годзе тут збудавалі касьцёл. У 1726 годзе сярод вернікаў некалькіх парафіяў Камянецкага дэканату ўпаміналася старалітва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Камянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ўвайшоў у склад Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя ў месьце было 597 двароў. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў Камянцы дзеялі царква, касьцёл і юдэйскі малітоўны дом. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 1186 будынкаў, працавалі лячэбніца і царкоўна-прыходзкая школа. На 1914 год працавала 7 дробных прадпрыемстваў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Камянец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камянец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[10]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Камянец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Берасьцейскім павеце Палескага ваяводзтва. У гэты час тут працавалі 3 лесапільні, вінакурня, цэх апрацоўкі аўчынаў, 2 маслабойні.

У 1939 годзе Камянец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 24 чэрвеня 1983 году Камянец зноў атрымаў статус места.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 927 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 738, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 176, жабракоў 14[11]; 1850 год — 2,9 тыс. чал.; 1878 год — 6855 чал., у тым ліку 5900 юдэяў[12]; 1893 год — 1640 чал.[13]; 1897 год — 4,6 тыс. чал.[14]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 2348 чал.[15]; 1972 год — 5,1 тыс. чал.[16]; 1991 год — 8,3 тыс. чал.; 1997 год — 9,4 тыс. чал.[17]; 1997 год — 9,3 тыс. чал.[18]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.; 2005 год — 8,7 тыс. чал.; 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2009 год — 8447 чал.[19] (перапіс); 2015 год — 8425 чал.[20]; 2016 год — 8405 чал.[21]; 2017 год — 8401 чал.[22]; 2018 год — 8360 чал.[1]

Адукацыя

У Камянцы працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, гімназія, музычная школа, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

Дзеюць 2 дамы культуры, клюб, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Спорт

Для правядзеньня спартовых мерапрыемстваў у Камянцы ёсьць стадыён «Колас», прыстасаваны да гульні ў футбол і правядзеньня лёгкаатлетычных спаборніцтваў, пляцоўкі для гульні ў баскетбол і валейбол, месца для зімовага катка. Ёсьць павільён для настольных гульняў: настольны тэніс, більярд. Пры стадыёне знаходзіцца адміністрацыйна-сацыяльны будынак з прыбіральнямі, апранальнямі, душавымі. Апроч таго, у Камянцы дзее фізкультурна-спартовы клюб, дзіцячая і моладзевая спартовая школа «Пушча», футбольны клюб «Камянец». Штогод праводзіцца каля 50 спартовых мерапрыемстваў.

Забудова

Плян

У паўднёвай частцы Камянца сфармаваўся мікрараён, забудаваны 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Аўтамагістраль Берасьце — Камянюкі падзяляе места на ўсходнюю і заходнюю часткі. Асновай яго плянавальнай структуры зьяўляецца няправільная радыяльная сетка вуліцаў. Галоўная вуліца — Берасьцейская (дзялянка аўтамабільнай дарогі Берасьце — Камянюкі). На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар. Пэрспэктыву вул. Берасьцейскай замыкае сквэр і будынак сярэдняй школы № 1. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
1 мая вуліцаСьвіная вуліца
Паштовая вуліца
Сэнатарская вуліца
8 сакавіка вуліцаЖабінкаўская шаша
Шашэйная вуліца
10 гадоў БССР вуліцаСудовая вуліцаЧырвонаармейская вуліца
Гогаля вуліцаПалявая вуліца
Царкоўная вуліца
Дзьмітрук вуліцаСтупічаўская вуліца
Дубовіка вуліцаЗялёная вуліца
Кузько вуліцаПалявая вуліца
Леванеўскага вуліцаПасека вуліца
Леніна вуліцаРынак пляцПераца вуліца
Матросава вуліцаМурынка вуліца
Набярэжная вуліцаПадрэчная вуліца
Пагранічная вуліцаБеластоцкая вуліца
Піўненкі вуліцаЛітоўская вуліцаБэрка Ёсілевіча вуліца
Масьціцкага вуліца
Пралетарская вуліцаСмочая вуліца (паўночная частка)
Даліна вуліца (паўднёвая частка)
Савецкая вуліцаКасьцельная вуліца
Хахракова вуліцаНовая вуліцаПаўднёвая вуліца
Чкалава вуліцаКобрынская вуліца[23]
Чырвонаармейская вуліцаСудовая вуліца

З урбананімічнай спадчыны Камянца да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Берасьцейская. Тым часам гістарычныя Бажнічая, Гандлёвая, Глыбокая, Крывая, Могілкавая, Пахілая, Пярэсмык, Школьная і Замкавая вуліцы, Купальны заезд, Надрэчны праезд[24] і Царкоўны пляц цяпер ня маюць афіцыйных назваў.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Камянца: Замосты (Замлыны), Кладуча.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Камянца ...

Транспарт

Праз Камянец праходзіць аўтамабільная дарога Берасьце — Каменюкі і чыгунка Высокае — Чаромха, да Берасьця — каля 40 км.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Камянецкая гімназія

Інфраструктура

Дзее філія Берасьцейскага абласнога краязнаўчага музэю — «Камянецкая вежа»[25].

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1723)
Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads