Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Ражанка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Ражанка)
Remove ads

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Ражанцы. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, каля могілак пад адрасам завулак Горны, 6А. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
КраінаБеларусь
ВёскаРажанка
Каардынаты53°32′12.73″ пн. ш. 24°43′56.09″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка і эклектыка
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Росьпісы касьцёла, 1926 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны касьцёл у Ражанцы збудавалі ў 1674 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ражанка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1827 годзе будынак касьцёла рэканструявалі на сродкі сэнатара Людвіка Паца паводле праекту архітэктара Генрыка Марконі.

Найноўшы час

У 1924—1925 гадох праводзіўся рамонт будынка касьцёла. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1990 годзе па рамонце касьцёл зноў пачаў дзеяць.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-нэфавая крыжападобня ў пляне базыліка з больш нізкімі 5-граннай апсыдай і трансэптам. Тарцы высокіх 2-схільных дахаў над нэфам і крыламі трансэпта закрываюцца прыступкавымі шчытамі. Да бакавых сьценаў асноўнага аб’ёму далучаюцца дзьве прастакутныя ў пляне капліцы, да апсыды з паўночнага боку — невялікая закрысьція. Над паўднёва-заходнім кутом нэфу ўзвышаецца 3-ярусная вежа (васьмярык на двух чацьверыках), накрытая 8-гранным сьпічастым шатром. Куты асноўнага аб’ёму і трансэптаў умацоўваюцца контрфорсамі і завяршаюцца дэкаратыўнымі вежамі — пінаклямі. Бакавыя фасады з высокімі паўцыркульнымі вокнамі дэкаруюцца геамэтрычнымі вітражамі. У цэнтры галоўнага фасаду круглае акно-«ружа», вышэй за яго дэкаратыўны арнамэнт, пас і шчыт, аздоблены вузкімі роўнымі нішамі з 3-лопасьцевымі аркавымі завяршэньнямі і ляпным гербам у сярэдзіне. Галоўны ўваход вылучаецца стральчатым парталам.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі на падпружных арках, крылы трансэпта — крыжовымі. Апсыда і капліцы раскрываюцца ў прастору нэфу аркавымі праёмамі. Над уваходам месьцяцца хоры. Сьцены асноўнага аб’ёму падзяляюцца пілястрамі і ў верхняй частцы аздабляюцца размалёўкай шматфігурнымі кампазыцыямі на біблійныя тэмы[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads