Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў (Астравец)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Астраўцы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Астраўцы. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў | |
![]() Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна | |
Краіна | Беларусь |
Места | Астравец |
Каардынаты | 54°36′59″ пн. ш. 25°57′14″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Аўгуст Касакоўскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпусу (не захаваўся) і бутавай агароджы з брамай.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Астраўцы збудавалі ў 1468 годзе. У 1616—1618 гадох з фундацыі Корсакаў збудавалі новы драўляны касьцёл, а ў 1684 годзе ашмянскі судзьдзя Корсак запрасіў сюды дамініканаў. У 1785—1787 гадох на сродкі Гілярыя Цішэўскага вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Астравец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар і зруйнавалі кляштарны корпус, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у 1866 годзе — перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-нэфавая базыліка з роўнай алтарнай сьцяной прэзьбітэрыюму і фасадам-нартэксам, які мусіў быць 2-вежавым. Усе часткі злучаюцца ў строгім прастакутным аб’ёме, накрытым агульным пакатым дахам (у 1866 годзе ў выніку маскоўскай перабудовы над ім таксама паставілі несапраўдны купал-цыбуліну). Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт на галоўным фасадзе: яго 2-ярусная сымэтрычна-восевая кампазыцыя вылучаецца ў цэнтры 4-калённым іянічным портыкам з трыкутным франтонам, фасад апрацоўваецца пілястрамі таго ж ордэра. Другі ярус — высокі парапэт з 2-гранным шчытом у цэнтры і аздобай аркавымі нішамі з бакоў (вынік перабудовы). Верхніх ярусаў вежаў няма, іхныя ніжнія чацьверыкі завяршае масіўны атык, аздоблены 3-лопасьцевай аркай-нішай у цэнтры і аркавымі нішамі з бакоў. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высока ўзьнятымі аркавымі аконнымі праёмамі, шырокімі лапаткамі ў прасьценках і завяршаюцца разьвітым карнізам.
Унутраная прастора падзяляецца чатырма слупамі на тры нэфы і дзьве закрысьціі, якія ў цэнтральным нэфе вылучаюць алтарнае памяшканьне, асьветленае двума высокімі аркавымі вокнамі на тарцовай сьцяне. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і папружнымі аркамі, больш вузкія бакавыя нэфы — крыжовымі. Над нартэксам месьцяцца хоры. У алтары 13 высокамастацкіх абразоў XVIII—XIX стагодзьдзяў з арнамэнтаванымі абкладамі[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Інтэр'ер
- Хоры
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads