Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XV стагодзьдзя ў Ішкальдзі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Азёрная, 5. Дзее. Твор архітэктуры готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Траецкі касьцёл
КраінаБеларусь
ВёскаІшкальдзь
Каардынаты53°20′6.0″ пн. ш. 26°21′53.9″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльгатычная архітэктура і беларуская готыка
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Ішкальдзкі касьцёл — унікальны ўзор гатычнага сакральнага дойлідства Вялікага Княства Літоўскага, які захаваўся да нашага часу амаль у пачатковым выглядзе.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1449 годзе смаленскі намесьнік Мікалай Неміровіч, сын імавернага фундатара Ўселюбскага касьцёла Яна Няміры, заклаў у Ішкальдзі касьцёл пад тытулам Сьвятой Тройцы, Зьвеставаньня Панны Марыі і Сьвятога Мікалая[a]. Паміж 1468 і 1471 гадамі біскуп віленскі Ян Ласовіч асьвяціў новазбудаваны касьцёл[b]. У 1471 годзе Мікалай Неміровіч пацьвердзіў фундуш у сваім тэстамэнце[c][1].

Thumb
Э. Паўловіч, 1848 г.

У другой палове XVI ст. за Мікалаем Радзівілам «Чорным» касьцёл прыстасавалі пад кальвінскі збор. У 1641 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655—1667 гадох будынак значна пацярпеў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Н. Орда, 28 жніўня 1876 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ішкальдзь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольанага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1868 годзе яго прыстасавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У гэты час часткова сьцясалі бакавыя контрафорсы, а сам будынак цалкам атынкавалі звонку (раней тынкаваліся толькі нішы).

Найноўшы час

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. За савецкім часам у жніўні 1968 году адбыўся масавы выступ мясцовага насельцтва ў абарону касьцельных рэчаў, якія зьбіраліся вывезьці[2]. У 1969 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

У 1980-я гады праводзіліся рэстаўрацыйныя працы, па чым касьцёл вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры готыкі. Гэта базыліка памерамі 26,4 × 14 м разам з апсыдай, накрытая 2-схільным дахам. Асноўны аб’ём падзяляецца дзьвюма парамі апорных слупоў на шырокі цэнтральны нэф і два вузкія бакавыя, якія перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі[3]. Перакрытая зорчатым скляпеньнем апсыда мае амаль роўную шырыню з каталіконам. З паўночнага боку да апсыды далучаюцца невысокая закрысьція і паўкруглы аб’ём зь вітымі ўсходамі[4]. Масіўныя муры ўмацоўваюцца на бакавых фасадах вэртыкальнымі, а з вуглаў — прыступкавымі контрфорсамі. Высокі гатычны дах сьпераду закрывае масіўны шчыт-франтон, аздоблены нішамі з паўцыркулярным завяршэньнем.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт № 197.
  2. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт № 271. Ніжняя мяжа даецца годам заступленьня біскупа на пасаду, верхняя — датаю дакумэнту.
  3. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнты №№ 270, 271.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads