Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дзераўная)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Дзераўной. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзераўная |
Каардынаты | 53°42′03″ пн. ш. 26°33′32″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» і Альжбета Яўхімія Вішнявецкая[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Паводле інвэнтару 1789 году, мураваны касьцёл у Дзераўной збудавалі ў 1590 годзе з фундацыі Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі» і яго жонкі Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Аднак больш раньні інвэнтар 1655 году сьведчыць, што гэты касьцёл «змураваў сваім коштам ксёндз Войцех Сялява, канонік віленскі, плябан Дзеравенскі». Паводле датаў жыцьця апошняга і архітэктурнай стылістыкі будаваньне касьцёла вялося ў 1630-я гады[1].
У другой палове XVII ст. да касьцёла прыбудавалі вежу. Будынак рэстаўраваўся ў пачатку XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
Найноўшы час
За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта 1-вежавая прастакутная ў пляне базыліка зь 5-граннай алтарнай часткай і прыбудаванымі да яе з бакоў прастакутнымі закрысьціямі. Галоўны фасад вылучаецца 3-яруснай вежай, завершанай шатром і ўмацаванай у ніжняй частцы контрфорсамі. Ніжні ярус вежы 4-гранны, верхнія — 4-гранны і 8-гранны. Грані апрацоўваюцца роўнымі аркавымі нішамі. Сьцены асноўнага аб’ёму ўмацоўваюцца контрфорсамі. Вокны паўцыркульныя, разьмяшчаюцца ў верхняй частцы сьценаў.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках з распалубкамі над аконнымі праёмамі. Алтарная частка адкрываецца ў асноўнае памяшканьне вялікім аркавым праёмам. Бабінец і закрысьціі перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. У асноўным памяшканьні над уваходам хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калёнамі. На хоры вядуць два бакавыя ўсходы, разьмешчаныя ў тоўшчы сьценаў. Пад вокнамі — роўныя аркавыя нішы[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- Б. Тамашэвіч, каля 1900 г.
- J. Weber, 1909 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд, 2006 г.
- З боку апсыды, 2005 г.
- Брама, 2009 г.
- Крыж каля касьцёла, 2009 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads