Дзераўная
вёска ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзераўна́я[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Шуры. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1406 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Стоўпцаў, на аўтамабільнай дарозе Івянец — Пяршаі — Нясьвіж.
Дзераўная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Дзераўная ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як уладаньне кашталяна віленскага Сямёна Гедыголдавіча. З 1451 году маёнтак перайшоў да ягонай жонкі Мілохны Кезгайлаўны, каля 1485 году — уласнасьць Кезгайлаў. У 1525 годзе М. Кезгайла заснаваў каля маёнтку Дзераўная аднайменнае мястэчка. З 1554 году паселішчам валодаў Ян Завіша, з 1590-х гадоў — Радзівілы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дзераўная ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1590—1591 гадох у мястэчку збудавалі кальвінскі збор. У 1630-я гады Войцех Сялява фундаваў касьцёл, пры якім у XVII—XVIII стагодзьдзях дзеялі шпіталь і школа. На 1591 год у мястэчку існавалі Рынак, 3 вуліцы, 41 двор, на 1646 год — 71 двор, на 1662 год — 85, на 1725 год — 39, на 1786 год — 49 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні[2]. У 1870-я гады ў мястэчку існавалі касьцёл, капліца, 2 сынагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крамаў. На 1880 год у Дзераўной было 34 двары, заезны двор, вінакурня, саладоўня, капліца, царкоўны прыход, вятрак, карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 125 двароў, 11 крамаў, гарбарня, аптэка, карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзераўная абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дзераўная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўпецкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дзераўная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (з 8 студзеня 1954 да 24 сьнежня 2011 году ў Хатаўскім сельсавеце, які перайменаваны ў Дзераўнянскі). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 255 двароў, на 1992 год — 549, на 1997 год — 564. У 2000-я гады Дзераўная атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 24 сьнежня 2011 году вёска стала цэнтрам Дзераўнянскага сельсавету[3].
- Старыя здымкі і графіка мястэчка
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Касьцёл, 1909 г.
- Касьцёл, да 1939 г.
- Інтэр'ер касьцёла, да 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Дзераўной працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ваньковіча вуліца | Касьцельная вуліца[6] |
З урбананімічнай спадчыны Дзераўной да нашага часу гістарычную назву захавала Стаўпецкая вуліца.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца (XIX ст.)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1630-я)
- Могілкі: каталіцкія; юдэйскія
Галерэя
- Краявіды Дзераўной
- Касьцёл, брама
- Вуліца і касьцёл
- Крыж
- Юдэйскія могілкі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads