Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Канстанцінава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XIX стагодзьдзя ў Канстанцінаве. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры гістарызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Канстанцінава |
Каардынаты | 54°54′59.84″ пн. ш. 26°26′51.14″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першую драўляную капліцу ў Канстанцінаве збудавалі ў 1769 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку Канстантына Хамінскага. У 1782 годзе гэтую капліцу пераўтварылі ў касьцёл. У 1793 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Канстанцінава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1826 годзе з фундацыі Францішка Пашкевіча збудавалі новы драўляны касьцёл.
У 1896 годзе на падмурку папярэдняга драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.
Найноўшы час
За савецкім часам касьцёл на зачыняўся. У 1990-я гады пры касьцёле пачала дзеяць місія кармэлітаў босых.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры гістарызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. З усходняга боку далучаецца кубападобны аб’ём апсыды зь нізкай бакавой закрысьціяй. Цэнтар галоўнага атынкаванага фасада вылучаецца рызалітам з трыкутным франтонам у завяршэньні, прастакутным уваходным парталам з лучковым франтонам і фігурнай люкарнай над ім. Над дахам з боку галоўнага фасада гранёная вежа-званіца з аркавымі праёмамі і шатровым завяршэньнем, над алтарным аб’ёмам ліхтар. На фоне бутавай муроўкі бакавых сьценаў вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы аркавых акон і люкарнаў, руставаныя кутнія пілястры.
Унутраная прастора падзяляецца аркадамі на тры нэфы, перакрытыя роўнай стольлю. У высокі цэнтральны нэф выступае на двух слупах галерэя хораў з арганам; прастакутнае алтарнае памяшканьне раскрываецца шырокім аркавым парталам зь дзьвюма калёнамі. У інтэр’еры драўляныя нэабарокавыя алтар і амбон.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з аркавай брамай[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- травень 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Брама
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads