Канстанцінава
вёска ў Беларусі, уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету Мядзельскага раёну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанці́нава[1], Канстантынова[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Страчы і Сьвірыцы. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2011 год — 196 чалавек. Знаходзіцца за 40 км на захад ад Мядзелу, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы (лінія Лынтупы — Каралеўшчына); на аўтамабільнай дарозе Вільня — Полацак.
Remove ads
Канстанцінава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Канстанцінава ўпамінаецца ў XVIII ст. як вёска Слабодка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. на 1756 год тут было 2 двары. У 2-й палове XVIII ст. вёска атрымала назву Канстантынова (Канстанцінава) у гонар уладальніка гэтых мясьцінаў палкоўніка Канстантына Хамінскага, які ў 1769 годзе збудаваў тут каталіцкую капліцу[2].
У 1785 годзе, паводле прывілея караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Канстанцінава атрымала статус мястэчка. У 1793 годзе з фундацыі К. Хамінскага і ягонай жонкі Ганны з Моглаў у мястэчку збудавалі драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Канстанцінава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У вайну 1812 году касьцёл згарэў. У 1820—1826 гадох з фундацыі У. Пашкевіча на месцы згарэлага збудавалі новы мураваны касьцёл. У 1829 годзе маёнтак набыў Д. Адамовіч.
На 1885 год у Канстанцінаве было 7 двароў, дзеяў касьцёл, працаваў заезны дом. У 1896 годзе на сродкі Хамінскіх касьцёл пашырылі, зрабілі агароджу з брамай. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя фальварак (20 двароў) і мястэчка (10 двароў), у якім дзеяў касьцёл, працавалі расейская народная вучэльня, крама і карчма. На 1904 год існавалі аднайменныя фальварак і мястэчка — уладаньне зямянаў Старжынскіх, працавалі народная вучэльня (у 1896/97 навучальным годзе было 53 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі) і скарбовая вінная крама.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў верасьні 1915 году Канстанцінава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Канстанцінава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3]. У сакавіку 1920 году вёску заняла польскае войска. У кастрычніку 1920 году Канстанцінава апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сьвірскай гміне Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. За польскім часам тут дзеяла пошта.
У 1939 годзе Канстанцінава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай вобласьці). На 1940 у Канстанцінаве было 60 двароў. У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
31 жніўня 1959 году Канстанцінаўскі сельсавет увайшоў у склад Мядзельскага раёну. 20 траўня 1960 году ў зьвязку зь ліквідацыяй сельсавету Канстанцінава перадалі ў Сьвірскі пасялковы савет. На 1971 год у вёсцы было 60 двароў, на 1997 год — 112, на 2011 год — 84. У 2013 годзе ў зьвязку зь ліквідацыяй Сьвірскага пассавету Канстанцінава перадалі ў склад Сьвірскага сельсавету.
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Касьцёл, травень 1916 г.
- Брама, 1916 г.
- Вуліца, 1916 г.
- травень 1916 г.
- травень 1916 г.
- травень 1916 г.
- травень 1916 г.
Remove ads
Геаграфія
Канстанцінава знаходзіцца ў паўночна-заходнім куце Менскай вобласьці непадалёк ад пункту, дзе зьбягаюцца Менская, Віцебская і Гарадзенская вобласьці, за 7 км на паўночны ўсход ад паўночнай ускраіны возера і вёскі Сьвіра, за 180 км да Менску. За 20 км на паўночны захад праходзіць граніца зь Летувой. Мясцовасьць належыць да басэйну Нёмана, за 7 км на захад ад вёскі цячэ рака Страча.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1756 год — 8 муж.
- XIX стагодзьдзе: 1868 год — 136 чал.; 1883 год — 92 чал.[4]; 1885 год — 111 чал., зь іх 30 мяшчанаў; 1897 год — 64 чал. у мястэчку Канстанцінаве і 90 чал. у фальварку Канстанцінаве
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 167 чал. у мястэчку Канстанцінаве і 4 чал. у фальварку Канстанцінаве; 1940 год — 327 чал.; 1960 год — 317 чал.; 1970 год — 398 чал.; 1971 год — 175 чал.[5]; 1997 год — 270 чал.[6][7] (паводле іншых зьвестак, 317 чал.[8])
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 196 чал.[9]
Інфраструктура
У Канстанцінаве працуюць базавая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, дом культуры, жывёлагадоўчая фэрма, пошта, крама
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее база адпачынку «Лясная Паляна».
Славутасьці
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1820—1826)
- Могілкі старыя каталіцкія. Капліца і брама (сярэдзіна XIX ст.)
- Плябанія (XIX — пачатак XX ст.)
- Сядзіба (канец XIX — пачатак XX ст.)
Страчаная спадчына
- Палац (XIX ст.)
Галерэя
- Краявіды Канстанцінава
- Касьцёл, галоўны фасад
- Брама касьцёла
- Касьцёл з боку апсыды
- Касьцёл з боку апсыды
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads