Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Кобрынь)
помнік архітэктуры XIX ст. у Кобрыні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кобрыні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на гістарычнай Пінскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Кобрынь |
Каардынаты | 52°12′44.90″ пн. ш. 24°22′10.10″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Першае згадваньне | 1840 |
Дата скасаваньня | 1962 |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваны касьцёл у Кобрыні збудавалі ў 1841—1845 гадох на сродкі парафіянаў.
У 1962 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго адрэстаўравалі.
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Прастакутны ў пляне аб’ём накрываецца 2-схільным дахам. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца дзьве 1-ярусныя чацьверыковыя шатровыя вежы. Уваход вылучаецца вялікім аркавым парталам, які з бакоў дэкаруецца лучковымі эксэдрамі з скульптурамі сьвятых. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках, аб’яднаных аркатурай.
Унутраная прастора разьмяжоўваецца на нэфы высокімі аркадамі на 4-гранных пілёнах, перакрываецца роўным пляфонам. Алтар мае выгляд 4-пілястравага портыка з паўкруглым франтонам зь вітражнай люкарнай у цэнтры[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1913 г.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1929 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads