Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Налібакі)
каталіцкі храм у Налібаках Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Налібаках. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне колішняга мястэчка, каля могілак на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры эклектыкі з рысамі мадэрну і нэарэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Налібакі |
Каардынаты | 53°45′29″ пн. ш. 26°28′15″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | архітэктура мадэрну[d], нэарэнэсанс, эклектыка і нэабарока[d] |
Першае згадваньне | 1447 |
Дата заснаваньня | 1447 |
Будаваньне | 1935—1994 гады |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Утварае адзіны ансамбль з агароджай і брамай, што захаваліся ад старога драўлянага касьцёла Сьвятога Барталамея і датуюцца XIX ст., а таксама драўлянай капліцай пачатку XX ст.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Налібаках у 1447 годзе фундаваў ваявода смаленскі Пётар Гедыгольдавіч. У 1636 годзе канцлер Альбрэхт Станіслаў Радзівіл адбудаваў у мястэчку драўляны касьцёл. Гэты будынак пацярпеў у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1699 годзе замест старога збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Налібакі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
Найноўшы час
У 1935 годзе побач з старым драўляным касьцёлам пачалося будаваньне новага мураванага, але з пачаткам Другой сусьветнай вайны работы спыніліся. 8 траўня 1943 году савецкія партызаны спалілі стары драўляны касьцёл, што мусіла быць знакам да наступленьня[1].
Мураваны касьцёл за савецкім часам быў моцна пашкоджаны і прастаяў у гэтым стане да 1990 году. З адраджэньнем парафіі будаваньне працягнулася, 5 ліпеня 1994 году кардынал Казімер Сьвёнтак кансэкраваў касьцёл. Галоўны алтар быў асьвячоны 24 жніўня 2007 году. Усе мастацкія творы для інтэр’еру выканаў мастак-манумэнталіст Леанід Лук’янцаў.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі мадэрну і нэарэнэсансу. Гэта 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з трансэптам. Прастакутны ў пляне аб’ём пераходзіць у працяглую прастакутную 2-ярусную апсыду з бакавымі закрысьціямі. Прыбудовы да бакавых фасадаў квадратных у пляне крылаў трансэпта і нартэкса пад вальмавымі дахамі ўносяць элемэнт асымэтрыі ў агульную кампазыцыю. Франтальны і алтарны фасады завяршаюцца фігурнымі шчытамі з круглым вакном-ружай у цэнтры. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі над імі і парнымі лапаткамі ў прасьценках.
Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы магутнымі аркадамі на 4-гранных устоях і перападам вышыняў нэфаў, перакрытых драўлянай бэлькавай стольлю. Апсыда вылучаецца шырокім аркавым прасьветам, на першым пілёне ад яе месьціцца паўкруглая катэдра амбона. Над прытворам шырокай аркай падтрымліваецца антрэсоля хораў.
Капліца — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне зруб пад 2-схільным дахам, завершаны над трыкутным франтонам фасаду сыгнатуркай. Вэртыкальна ашаляваныя фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў дашчаных ліштвах[2].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
- Алтар
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads