Налібакі

вёска ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Налібакі
Remove ads

Налі́бакі[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Лебяжоды. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 515 чалавек. Знаходзяцца за 45 км на паўночны захад ад Стоўпцаў; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Івянец — Шчорсы і Стоўпцы — Налібакі.

Налібакі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, каля Налібоцкай пушчы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барока драўляны касьцёл Сьвятога Барталамэя, помнік архітэктуры XVII ст., спалены савецкімі партызанамі.

Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Налі́бакі[2][3] ўтварыўся ад прозьвішча Малібог[4]. Часам сустракаецца форма назвы Налібокі (польск. Naliboki).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Налібакі датуецца 1447 годам. Да 1485 году яны знаходзіліся ў валоданьні Гедыгольдавічаў, да 1554 году — Кезгайлаў, потым Завішаў і Шэметаў, з 1555 году — Мікалая Радзівіла «Чорнага». Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У XVI ст. Налібакі сталі цэнтрам воласьці. У 1636 годзе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл збудаваў тут касьцёл, перабудаваны ў 1699 годзе. На 1727 год у мястэчку было 62 двары. У 1720-я годы каля Налібакаў пачала працаваць гута. На 1757 год — 83 двары, карчма. Мястэчка было цэнтрам лавецтва — асобнага ўладаньня Радзівілаў, якое ахоплівала вялізныя лясныя абшары на тэрыторыі Верхняга Панямоньня[5]. У другой палове XVIII ст. роля маёнтку ў гаспадарцы Радзівілаў значна ўзвысілася дзякуючы ўлучэньню паселішча ў вытворчасьць шкла на мануфактурах роду, што месьціліся ў разьмешчаных паблізу мясьцінах Наваградзкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Налібакі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні[6]. На 1801 год у мястэчку быў 61 двор, дзеяў касьцёл, працавалі крама, бровар і карчма. У 2-й палове XIX ст. Налібакі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 году — Гогенлёэ. Паводле вынікаў перапісу 1897 году тут было 224 двары, дзеялі касьцёл і малітоўны дом, працавалі 2 школы, лякарня, валасны суд і карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Налібакі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Налібакі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Налібакі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Налібакі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну 8 траўня 1943 году савецкія партызаны спалілі касьцёл, што мусіла быць знакам да наступленьня[8]. У выніку нападу партызанаў загінулі 128 чалавек, у тым ліку тры жанчыны, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіця[9][10][11].

На 1998 год у Налібаках было 240 двароў, на 1999 год — 254. У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці пачаў расьсьледаваньне пра датычнасьць аддзелу Бельскага да разьні ў мястэчку Налібакі, спыненае праз адсутнасьць довадаў. Сын аднаго з братоў і некаторыя пакінутыя ў жывых партызаны сьцьвярджалі, што аддзел Бельскіх ня меў дачыненьня да гэтага выпадку, бо ў той дзень знаходзіўся за 100 км ад мястэчка[12]. У 2000-я гады Налібакі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1869 год — 165 чал.[13]; 1897 год — 1519 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1789 чал.; 1921 год — 515 чал.[14]; 1997 год — 743 чал.; 1999 год — 691 чал.[15]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 515 чал.

Інфраструктура

У Налібаках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Азёрная вуліцаКасьцельная вуліца
Ліпеньская вуліцаНаваградзкая вуліца
Садовая вуліцаВіленская вуліца

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Барталамэя
  • Сядзіба

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads