Касьцёл Сьвятой Ганны (Варонча)
помнік архітэктуры XVIII ст. у Варончы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XVIII ст. у Варончы. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Варонча |
| Каардынаты | 53°24′47.24″ пн. ш. 26°3′36.06″ у. д. |
| Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
| Дата заснаваньня | 1808 |
| Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятой Ганны на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Касьцёл збудавалі ў 1773 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1781 або 1809 годзе) з фундацыі ваяводы наваградзкага Юзэфа Несялоўскага, асьвячоны віленскім біскупам Ігнаціем Масальскім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1816 годзе фундатар спачыў ў крыпце касьцёла.
У касьцёлы былі хрышчоныя Ян Чачот і Марыля Верашчака — каханая Адама Міцкевіча. Марыля тутака ж узяла шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам. Каля касьцёла знаходзяцца 4 магілы Булгакаў.
Найшоўшы час
За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1943 годзе касьцёл спалілі савецкія партызаны. У 1950-я гады помнік часткова ўзарвалі.
У 1995 годзе сьвятыню вярнулі каталікам, аднавіліся набажэнствы.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры сымбіёзнага барокава-клясыцыстычнага стылю (або клясыцызму[1]). Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад з 6-калённым портыкам завяршаецца антаблемэнтам. З бакоў узвышаюцца дзьве 3-ярусныя купальныя вежы з трыкутным франтонам паміж імі.
У інтэр'еры часткова зьберагліся цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі, якія перакрываюць 3 нэфы. Алтарная частка аздабляецца росьпісамі на архітэктурныя матывы.
З тылу касьцёла ўмураваная фундацыйная табліца з гербам Юзафа Несялоўскага і яго жонкі з роду Масальскіх.
Remove ads
Пробашчы
- а. Януш Вітоўскі
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- 1878 г.
- Т. Барэці, каля 1900 г.
- Я. Булгак, 1911 г.
- 1914 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Надмагільная пліта кашталяна Несялоўскага на мурах касьцёлу
- Магілы Булгакаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
