Варонча

вёска ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Варонча
Remove ads

Варо́нча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Карчоўцы. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 355 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Карэлічаў.

Хуткія факты
Remove ads

Варонча — старажытная вёска гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятой Ганны, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Любанскіх (клясыцызм, XVIII ст.), спалены савецкімі партызанамі разам з насельнікамі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Варонча ўпамінаецца ў XVII ст. як сяло і маёнтак Наваградзкага павету. У 1666 годзе яна перайшла ў валоданьне ваяводы берасьцейскага Стэфана Курча. У гэты час тут існавалі вадзяны і ветраны млыны.

У 2-й палове XVIII ст. у Варончы зьявіўся комплекс будынкаў, у які ўваходзілі два палацы, касьцёл, скарбніца, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Варонча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Цырынскай воласьці Наваградзкага павету[2]. На 1799 год тут было 23 дымы. У розны час маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Несялоўскіх, Кабылінскіх, Мерзаеўскіх, Любанскіх. У 1807 годзе ў якасьці намесьніка ўладальніка ў маёнтку знаходзіўся этнограф і фальклярыст Зарыян Даленга-Хадакоўскі.

На 1858 год у маёнтак Варончу уваходзілі двор Варонча, вёскі Літараўшчына, Раманы, Бабонеўка, Плужыны, Равіны, Русацін. Тут спыняліся Адам Міцкевіч, Ян Чачот (6 ліпеня 1796 яго хрысьцілі ў мясцовым касьцёле). У 1898 адзін з палацаў перабудавалі пад бровар. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы дзеяў касьцёл Сьвятой Ганны, працавалі хлебазапасны магазын, вінакурны завод, вадзяны млын і карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Варончу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варонча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Варонча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Наваградзкага павету і ваяводзтва. На верасень 1921 тут было 15 двароў[4].

У 1939 годзе Варонча ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Валеўскага, з 25 лістапада 1940 году Карэліцкага раёну Баранавіцкай вобласьці. У вёсцы адкрылася беларуская сямігодка.

У Другую сусьветную вайну ў 1943 годзе савецкія партызаны спалілі касьцёл, а таксама сядзібу разам з усімі насельнікамі — 3 дарослымі людзьмі і іхнымі малалетнімі дзецьмі (пакінулі жывым толькі сьляпога сына, які ня зьехаў у Польшчу, а жыў у Варончы да 1989 году). Пра гэта ў 2008 годзе Юры Гарулёў на заказ «Белсату» зьняў дакумэнтальны фільм «Край сьветлых мрояў».[5]

У 2000-я гады Варонча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 4 красавіка 2017 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Варанчанскага сельсавету вёску перадалі ў склад Райцаўскага сельсавету[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 115 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 184 чал.; 1999 год — 427 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 355 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

У літаратуры

Пра Варончу ў «Зямлі пад белымі крыламі» пісаў Уладзімер Караткевіч, называючы яе вечным музэем

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads