Касьцёл сьвятых Пятра і Паўла (Камень)
каталіцкі храм у Камені From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Камень Валожынскага раёну Менскае вобласьці.
Каталіцкі храм | |
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла лац. Kaścioł Śviatych Piatra i Paŭła | |
[[Файл:![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Камень |
Канфэсія | Каталіцызм |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Першае згадваньне | 1451 г. |
Будаваньне | 1990—1991 гады |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Перад 1991
Першы касьцёл у пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1451 г. як фундацыя кашталяна віленскага С. Гедыгольдавіча. На яго месцы ў 1522 годзе ўладальнікі мястэчка Замбжэзінскія фундавалі фарны касьцёл. Наступныя ўладальнікі Белазёры на яго рэштках (касьцёл згарэў) у 1679 г. пабудавалі драўляны касьцёл. Аднаўляўся ў 1848 і 1897 гг. Спалены ў 1944 падчас сутыкненьня паміж польскай Арміяй Краёвай і савецкімі партызанамі. Захавалася агароджа.

Пасьля 1991
У 1991 годзе на месцы былога драўлянага касьцёла быў пабудаваны новы, мураваны храм, які стаіць у вёсцы дагэтуль.
Remove ads
Архітэктура
Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Над прамавугольным уваходным праёмам двухслуповы шатровы ґанак[1].
Адноўлены касьцёл Св. Пятра і Паўла ў вёсцы Камень прынята лічыць узорам сучаснай архітэктуры з элементамі неаготыкі[2].
Касьцёл акружаны аўтэнтычнай бутавай агароджай XIX стагодзьдзя з арачнымі варотамі[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads