Камень (Валожынскі раён)
вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́мень[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменцы. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 518 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Камень — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак[2] і касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры архітэктуры XVII ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Камень упамінаецца ў першай палове XV стагодзьдзя як уладаньне Гедыголдавічаў. Каля 1451 году кашталян віленскі С. Гедыголдавіч заснаваў у мястэчку касьцёл. У канцы XV — першай палове XVI стагодзьдзях Камень знаходзіўся ў валоданьні Забярэскіх, якія ў 1522 годзе збудавалі тут Фарны касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У другой палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. — Далмат-Ісакоўскіх, пазьней Юдзіцкіх. У 1679 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл. У 1743 годзе сярод вернікаў Каменскай парафіі ўпаміналася старалітва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[3]. На 1795 год у мястэчку было 49 двароў. У XVIII—XIX стагодзьдзях тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й палове XIX ст. Камень знаходзіўся ў валоданьні Салагубаў і Плявакаў, у другой палове XIX — пачатку XX ст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 116 двароў, касьцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазын, карчма, 3 кузьні, крама і лазьня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).
У 1939 годзе Камень увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 234 двары, на 1997 год — 220. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Працэсія, 1914 г.
- Званіца, да 1939 г.
- Касьцёл, 1930-я гг.
- Перад касьцёлам, да 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Камені працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
1 мая вуліца | Койданаўская вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Каменю да нашага часу гістарычную назву захавала Івянецкая вуліца. Існавала таксама Налібацкая вуліца[8].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
За 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалягічны помнік (гарадзішча і селішча часоў сярэднявечча).
- Валун Чортаў Камень
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1679)
- Замак (захаваліся рэшткі ўмацаваньняў)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads