Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)
Remove ads

Касьцёл Нараджэ́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кале́гіюм езуі́таў  — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Юравічах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка пад адрасам вуліца Горная, 9, на беразе Прыпяці. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 2010-я гады комплексу вярнулі аўтэнтычны выгляд. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў
Thumb
Касьцёл і калегіюм езуітаў
КраінаБеларусь
ВёскаЮравічы
Каардынаты51°56′31.06″ пн. ш. 29°31′57.85″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяТураўская япархія 
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з будынкаў касьцёла і калегіюму, аточаных высокім мурам з уязной брамай. У наш час у будынках дзее царква і манастыр Раства Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Абраз Маці Божай Юравіцкай

Вялікае Княства Літоўскае

Айцы-езуіты зьявіліся ў Юравічах у другой палове XVII ст. з фундацыі Барбары Лозкі і Мар’яны Катарскай, якія перадалі вёску ў валоданьне ордэна. 8 верасьня 1673 году адбылося асьвячэньне капліцы, у якую ўрачыста ўнесьлі цудоўны абраз Маці Божай. У 1681 годзе ў выніку дзейнасьці астроскіх езуітаў у Юравічах утварылася езуіцкая місія.

У 1726—1746 гадох на месцы драўляных будынкаў кляштару збудавалі мураваныя. У 1754 годзе місію ператварылі ў рэзыдэнцыю. У 1756 годзе тут адкрылася школа, пераўтвораная ў 1778 годзе ў калегіум. Пры рэзыдэнцыі існавалі музычная бурса, тэатар і бібліятэка[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Юравічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і калегіюм працягвалі дзеяць. У 1820 годзе, па ліквідацыі ордэна езуітаў у Расейскай імпэрыі, будынкі перадалі мазырскім бэрнардынам. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар, аднак у 1841 годзе[2] будынкі вярнулі каталікам. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у лістападзе 1864 году расейскія ўлады зноў адабралі будынкі ў каталікоў і ў 1865 годзе перабудавалі да непазнавальнасьці пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Наноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1958 годзе на загад старшыні калгаса помнік архітэктуры пачалі разьбіраць на цэглу.

У 1990-я гады будынкі перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату, які заснаваў тут жаночы манастыр Раства Багародзіцы, а ў 2006 годзе — мужчынскі манастыр. У наш час вядзецца аднаўленьне комплексу ў выглядзе, набліжаным да аўтэнтычнага.

Remove ads

Архітэктура

Комплекс складаецца з будынкаў касьцёла і калегіюму, аточаных высокім мурам з уязной брамай. З кутоў агароджы і абапал брамы ўзвышаюцца круглыя ў пляне вежы з байніцамі.

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з выцягнутай паўкруглай алтарнай апсыдай. Галоўны фасад вэртыкальна падзяляецца на тры ярусы разьвітымі антаблемэнтамі, гарызантальна — пілястрамі. Разнастайныя нішы і вокны аздабляюцца складанымі профілямі і ляпнінай. Бакавыя сьцены падзяляюцца лапаткамі і неглыбокімі нішамі. Абапал алтара разьмяшчаюцца 2-павярховыя закрысьціі. Да паўночнай закрысьціі далучаецца 2-сьветлавы калідор, які вядзе ў будынак калегіюму. Пад касьцёлам разьмяшчаецца крыпта.

Калегіюм — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак. Ягоную сымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю падкрэсьліваюць дзьве 3-ярусныя вежы з кутоў дваровага фасада. Сьцены рытмічна падзяляюцца пілястрамі, аконныя праёмы маюць фігурныя абрамленьні. Плян галерэйны зь вялікай заляй у цэнтры. Перакрыцьці абодвух паверхаў скляпеністыя.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads