Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Чавусы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Чавусах. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Чавусы |
Каардынаты | 53°48′22.20″ пн. ш. 30°58′35.80″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Дата заснаваньня | 1747 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў |
Комплекс Чавускага кармэліцкага кляштару складаўся з мураваных касьцёла, кляштарнага корпусу, двух 1-павярховых флігеляў, мураваных і драўляных гаспадарчых пабудоваў, Малога і Вялікага садоў, аточаных мурам. У 1930-я гады савецкія ўлады зьнішчылі комплекс.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
У 1653 годзе Мікалай Казімер Падбіпента заснаваў у Чавусах кляштар кармэлітаў. Сьпярша ўсе пабудовы былі драўлянымі. У 1747 годзе збудавалі мураваны касьцёл і комплекс жылых кляштарных будынкаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Чавусы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1803 годзе пры кляштары дзеяла школа, у якой навучалася 40 хлопчыкаў.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар кармэлітаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў зачынілі касьцёл, будынак якога ў 1868 годзе перарабілі пад Васкрасенскі сабор Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Тады ж над дахам касьцёла надбудавалі драўляны барабан з купалам-цыбулінай.
Найноўшы час
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі сабор, які сьпярша перарабілі пад клюб, а потым зруйнавалі.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка, якая была дамінантай комплексу. Галоўны фасад меў вэртакальны падзел на тры ярусы, якія дынамічна звужаліся адзін да аднаго ўверх, гарызантальна падзяляўся пілястрамі і рустам. З бакоў узвышаліся дзьве 4-ярусныя тэлескапічныя вежы зь фігурнымі купаламі, прарэзаныя высокімі паўцыркульнымі вокнамі. Бакавыя фасады падзяляліся высокімі аркавымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках[1].
Кляштар
Да касьцёла далучаўся 2-павярховы будынак кляштарнага корпусу, які меў просты архітэктурны дэкор[2].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads