Пірэнэі

горная сыстэма ў Эўропе From Wikipedia, the free encyclopedia

Пірэнэі
Remove ads

Пірэнэ́і (гішп. Pirineos, франц. Pyrénées, кат. Pirineus, бас. Pirinioak, акс. Pirenèus) — горная сыстэма ў Францыі, Гішпаніі і Андоры. Пірэнэі аддзяляюць Пірэнэйскі паўвостраў ад астатняй часткі кантынэнтальнай Эўропы і працягваюцца на 491 км паміж Біскайскай затокай (мыс Іге́р) і Міжземным морам (мыс Крэўс).

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...

Вышыня гор у сыстэме дасягае 3404 мэтраў (пік Анэта)[1]. На захадзе ляжаць вапнякі і карст; у цэнтры — галоўным чынам крысталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу, ледавікі (плошча каля 40 тыс. км²); на ўсходзе сьцягі зьніжаюцца, дзе чаргуюцца зь міжгорнымі западзінамі. У ніжніх частках схілаў — зарасьнікі міжземнаморскіх хмызьнякоў, на вышыні да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — хмызьняк і лугі. У сыстэме залягаюць баксыты і жалезная руда. Пірэнэі зьяўляюцца істотным кліматаразьдзелам у рэгіёне: на поўнач — тэрыторыя мернага клімату, на поўдзень — субтрапічнага.

Пірэнэі зьяўляюцца натуральнай граніцай паміж Гішпаніяй і Францыяй. Паміж імі знаходзіцца Андора.

Remove ads

Геаграфія

Гішпанскія Пірэнэі зьяўляюцца часткай правінцыяў, пералічаных з усходу на захад: Херона, Барсэлёна, Льейда, Уэска, Навара і Гіпуска.

Францускія Пірінэі займаюць наступныя дэпартамэнты, пералічаныя з усходу на захад: Пірэнэі Ўсходнія, Од, Ар’еж, Гарона Верхняя і Пірэнэі Атлянтычныя.

Незалежнае Княства Андора разьмешчанае ва ўсходняй частцы Пірэнэяў паміж Гішпаніяй і Францыяй.

Thumb
Спадарожнікавая фатаграфія Пірэнэяў (NASA)

Фізычная геаграфія падзяляе Пірэнэі на тры часткі: Атлянтычныя (ці Заходнія), Цэнтральныя і Ўсходнія Пірэнэі. Сярэдняя вышыня гор у Атлянтычных Пірэнэях узрастае з захаду — ад Баскійскіх гор, што каля Біскайскай затокі. Цэнтральныя Пірэнэі працягваюцца на ўсход ад Валь-д’Аран да горнага перавалу Сампорт(en). У Цэнтральных Пірэнэях знаходзяцца найвышэйшыя пункты горнай сыстэмы:

  • пік Анэта — 3404 м,
  • Піка Посэц(en) — 3375 м,
  • Монтэ-Пэрдыда — 3355 м.
Remove ads

Прыродныя рэсурсы

Скопішчы мэталічных руд у Пірэнэях цяпер не прыцягваюць вялікай увагі, але раней у розных частках Пірэнэяў, што належылі да Гішпаніі, Францыі і Андоры, вялася распрацоўка жалеза. Залежы каменнага вугля, прыбытак ад дабычы якіх перавышае выдаткі, галоўным чынам сканцэнтраваныя на гішпанскіх схілах, але ў Францыі знойдзеныя пласты бурага вугля. Адкрыты кар’ер у Трымоне (франц. Trimoun, у дэпартамэнце Ар’еж) зьяўляецца адным з найбуйнешых радовішчаў тальку ў Эўропе.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads