Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катастро́фа Мі-24 пад Пружа́намі — авіякатастрофа, якая адбылася 29 лістапада 2011 году ў раёне вёскі Новыя Засімавічы на Пружаншчыне.
Remove ads
Хада падзеяў
Катастрофа адбылася падчас плянавага навучальна-трэніравальнага палёту гелікаптэру 181-й баявой шрубалётнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сілаў Беларусі[1]. Гелікаптэр ударыўся аб зямлю пры заходзе на пасадку прыкладна за паўтара кілямэтры ад аэрадрому[2]. У найноўшай гісторыі Беларусі гэта першае здарэньне з «Мі-24», якое прывяло да чалавечых ахвяраў[3].
Расьсьледваньне
Расьсьледаваньне ладзіцца камісіяй Міністэрства абароны[1]. Сярод магчымых прычынаў Генэральны штаб Узброеных сілаў назваў кепскі тэхнічны стан шрубалёту ці чалавечы фактар[4]. Берасьцейская міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла справу на падставе ч. 2 артыкулу 465 КК РБ (парушэньне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплюатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасьцярожнасьці сьмерць дзьвюх і больш асобаў)[2].
Да высьвятленьня абставінаў палёты «Мі-24» былі прыпыненыя паводле загаду міністра абароны Юрыя Жадобіна. 15 студзеня 2012 палёты адноўленыя[5], сьледзтва працягваецца[6].
Remove ads
Ахвяры
- Алег Кахно, маёр, камандзір экіпажу (38 гадоў)
- Валер Бабко, капітан, бартавы тэхнік (43 гады)
- Дзяніс Глушчанка, лётчык-штурман (32 гады)
У дзень іхняга пахаваньня 2 сьнежня на Пружаншчыне абвешчаная жалоба[7]. Пасьля жалобнай паніхіды ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага і грамадзянскай цырымоніі разьвітаньня ў Доме культуры лётчыкі пахаваныя на Парасьлянскіх могілках ля Новых Засімавічаў[8].
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads