Юры Жадобін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Ві́ктаравіч Жадо́бін (нарадзіўся 14 лістапада 1954, Днепрапятроўск, Украінская ССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч.
Сёмы міністар абароны Беларусі (2009—2014).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Днепрапятроўску (цяпер Украіна).
Ва Ўзброеных Сілах — з 1972 г. У 1976 г. скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1985 г. — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў у Маскве. З 1976 г. па 1990 г. мінуў усе службовыя прыступкі ад камандзіра ўзвода да камандзіра палка. З 1990 г. па 1999 г. служыў на камандных пасадах у сыстэме Грамадзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.
З 1999 г. займаў пасаду намесьніка міністра ўнутраных справаў — камандавалага ўнутранымі войскамі. 9 верасьня 2003 г. указам прэзыдэнта прызначаны на пасаду начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (на месца Яўгена Дзьверніцкага). 17 ліпеня 2007 г. указам прэзыдэнта прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (зьмяніў Сьцяпана Сухарэнка; на пост начальніка службы бясьпекі прэзыдэнта РБ быў прызначаны падпалкоўнік Андрэй Утурын, які займаў да таго часу пасаду начальніка ўпраўленьня асабістай аховы прэзыдэнта).
15 ліпеня 2008 г. указам прэзыдэнта прызначаны на пасаду сакратара Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь (на месца Віктара Шэймана; пост кіраўніка КДБ РБ заняў генэрал-маёр Вадзім Зайцаў)[1]. Адстаўлены быў 4 сьнежня 2009 г. й адначасова прызначаны міністрам абароны[2]. 25 лістапада 2014 вызвалены ад пасады міністра абароны[3].
Званьне — генэрал-лейтэнант (2 ліпеня 2009)[4].
Remove ads
Узнагароды
Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.09.2003 N 391 Узнагароджаны ардэнамі «За службу Радзіме» трэцяй ступені і «Чырвонай зоркі», мэдалём «За бездакорную службу» першай ступені. 12 студзеня 2014 году ўзнагароджаны ордэнам Айчыны 3-й ступені «за ўзорнае выкананьне вайсковага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафэсіяналізм і ўмацаваньне абараназдольнасьці дзяржавы»[5].
Рэакцыя
Наконт прызначэньня Юрыя Жадобіна на пост сакратара Савету Бясьпекі былы падпалкоўнік КДБ Валеры Костка ў інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 заявіў:
![]() |
Быўшы старшынём КДБ, Жадобін нічым сябе ня выявіў. Наадварот, у афіцыйны Дзень Незалежнасьці ў Менску адбыўся выбух, і ўся адказнасьць за гэта павінна была легчы на главу КДБ. Ніякіх «выбітных» заслуг, акрамя скандалу з пошукам амэрыканскіх «шпіёнаў», за ім ня лічыцца. Раней Жадобін быў кіраўніком службы бясьпекі прэзыдэнта, так што Лукашэнка яго ніколі ад сябе не адпускаў. | ![]() |
—Валеры Костка, Лукашенко не доверяет силовикам (рас.) |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads