Парасьляны

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Парасьля́ны[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Пружанаў, 23 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Паводле рэвізіі 1563 року ў Якаўчыцкім войтаўстве, уласнасьць Дабучынскага двару Кобрынскае эканоміі[3].

За расейскім часам — у Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. Паводле перапісу 1897 року ў вёсцы 688 жыхароў, 98 двароў, хлебазапасная крама, кузьня.

За міжваеннай Польшчай — у гміне Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 520 жыхароў, 112 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 860 жыхароў (перапіс); 1999 год — 208 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 185 жыхароў, 93 двары[6]; 2010 год — 132 жыхары

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Н524 ПружаныКлепачыКотра і Н554 Белавусаўшчына — Парасьляны[7].

Турыстычная інфармацыя

  • Братэрская магіла (1941—1944) 61 савецкіх жаўнераў і партызанаў

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads