Катастрофа Як-130 у Баранавічах
авіякатастрофа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катастрофа Як-130 у Баранавічах — авіякатастрофа, якая адбылася 19 траўня 2021 году на ўскрайку Баранавіч.
Remove ads
Абставіны
Чатыры самалёты Як-130 выконвалі 19 траўня трэніровачныя палёты напярэдадні авіяшоў да 150-годзьдзя гораду Баранавічы прызначанага на 21 траўня. Падчас палёту экіпаж аднаго з самалётаў выявіў тэхнічную няспраўнасьць. Пілёты паспрабавалі адвесьці самалёт ад вёскі. Пераканаўшыся, што траекторыя падзеньня самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, пілёты катапультаваліся, але абодва загінулі[1].
Самалёт ўпаў ў жылым сэктары мікрараёну Ўсходні на невялікі пустыр паміж дамоў.
Remove ads
Самалёт
Як-130 116-я штурмавой авіябазы, якая дыслякуецца на аэрадроме (Лідзе).
Ахвяры
Загінулі ўсе сябры экіпажу:
- лётчык, камандзір зьвяна вучэбна-баявой эскадрыльлі 116-й шаб маёр Андрэй Нічыпорчык
- лётчык зьвяна вучэбна-баявой эскадрыльлі 116-й шаб лейтэнант Мікіта Куканенка.
Быў паранены жыхар аднаго з дамоў, у яго быў расьсечаны шклом твар і зламаная рука[2].
У суседніх дамах былі выбіта шкло, пасечаны асколкамі сьцены[3].
Наступствы
У сувязі з катастрофай у Баранавічах, пастановай гарадзкіх уладаў, былі адмененыя ўсе сьвяточныя мерапрыемствы прысьвечаныя да 150-годзьдзя гораду, заплянаваныя на 21-22 траўня, у тым ліку і авіяшоў[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads