Катастрофа Як-42 пад Мазыром
авіяцыйная катастрофа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катастрофа Як-42 пад Мазыром — авіякатастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 году каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці БССР.
Remove ads
Хада падзеяў
Знаходзячыся на вышыні 9000 мэтраў, экіпаж атрымаў дазвол на зьніжэньне да 7800 м. Падчас зьніжэньня самалёт рэзка перайшоў на пікіраваньне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Аскепкі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.
Расьсьледваньне
У момант зьніжэньня з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраваньне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласьцю вузла і нізкай якасьцю вытворчасьці. Прадугледжаны рэгламант тэхнічнага абслугоўваньня і агляду мэханізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналёгіі.
Наступствы
Пасьля катастрофы эксплюатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану зьнятых зь іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads