Катыён
дадатна зараджаны іён From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катыён (ад стар.-грэц. ϰατιων, чалавек, які спускаецца) — іён з дадатным электрычным зарадам. Упершыню тэрмін «катыён» прапанаваны ангельскім навукоўцам Майклам Фарадэем у 1834 годзе[1].

Шматлікія рэчывы пры рашчынаньні ў вадзе дысацыююць (распадаюцца на іёны). Калі пры рашчынаньні пэўнага рэчыва ў вадзе ўтвараюцца іёны вадароду (H+), то такое рэчыва завецца кісьляй. Напрыклад, хлёрысты вадарод дысацыюе ў вадзе на іёны вадароду і іёны хлёру (Cl-) і ўтварае саляную кісьлю. Асновай завецца рэчыва, якое выдзяляе ў вадзе гідраксыл-іёны (OH-) і мае ўласьцівасьці далучаць у рашчыне іёны вадарода. Гідраксыд натру распадаецца ў рашчыне на іёны Na+ і OH-[2].
Адным з найбольш значных і найбольш вывучаных сыстэм актыўнага транспарту ў клетках жывёл зьяўляецца натрава-калевы насос (мэханізм, які ажыцьцяўляе актыўны транспарт). Большасьць вузаў жывёл падтрымлівае розныя градыенты канцэнтрацый іёнаў натру (Na+) і калю (K+) папярочна плязматычнай мэмбраны: унутры вузы захоўваецца нізкая канцэнтрацыя Na+ і высокая канцэнтрацыя K+. Градыент Na+ выкарыстоўваецца вузамі жывёл (як і градыент H+ вузамі расьлін і грыбоў) для паглынаньня рэчываў, якія транспартуюцца з Na+)[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads