Катэдра Нашай Дзевы (Капэнгаген)

нацыянальная катэдра Даніі ў Капэнгагене From Wikipedia, the free encyclopedia

Катэдра Нашай Дзевы (Капэнгаген)
Remove ads

Катэдра́льны сабо́р На́шай Дзе́вы (па-дацку: Vor Frue Kirke) — катэдра дацкай лютаранскай царквы ў Капэнгагене. Сучасны нэаклясычны выгляд будынак займеў у 1829 року пад кіраўніцтвам архітэктара Крыстыяна Фрэдэрыка Гансэна.

Храм
Катэдральны сабор Дзевы Марыі
Vor Frue Kirke
Thumb
КраінаДанія
МесцазнаходжаньнеКапэнгаген
АдрасNørregade[d] (8)
Каардынаты55°40′46″ пн. ш. 12°34′22″ у. д.
КанфэсіяЦарква Даніі
ЭпархіяКапэнгагенская 
Архітэктурны стыльнэаклясыцызм
Аўтар праектуКрыстыян Фрэдэрык Гансэн
Дата заснаваньня1829
Будаваньне???—1829 гады
Апошні плябанПэтэр Скоў-Якабсэн
СтатусКатэдра
СайтАфіцыйны сайт
Катэдральны сабор Дзевы Марыі на мапе Даніі
Thumb
Катэдральны сабор Дзевы Марыі
Катэдральны сабор Дзевы Марыі
Катэдральны сабор Дзевы Марыі на Вікісховішчы
Remove ads

Мінуўшчына

Будаўніцтва калегіяльнае царквы Найсьвяцейшай Панны Марыі на гэтым месцы пачалося за часам біскупа Абсалёна ў канцы XII стагодзьдзя. Яна разьмясьцілася на найвышэйшым пункце ля места Гаўн (цяпер Капэнгаген). Кансэкрацыя храму адбылася ўжо пры Абсалёнавым пераемніку, біскупе Пэдэры Сунэсэне. Царква была збудаваная ў раманскім стылі з паўкруглымі аркамі.

У 1314 року царква была зьнішчаная ў пажары, і яна была перабудаваная з чырвонае цэглы ў гатычным стылі. Галоўная вежа з-за недастачы сродкаў была дабудаваная толькі за часам караля Крыстыяна II.

У 1479 року з школы, што дзейнічала пры царкве, быў утвораны Капэнгагенскі ўнівэрсытэт. Дзякуючы запрошаным з Кёльну прафэсарам ён стаў правадыром перадавых ідэяў і мысьлярства, аднак каталікі намагаліся захаваць яго як цэнтар каталіцкага супраціву Рэфармацыі. Каралеўскае рашэньне надаць храм у супольнае выкарыстаньне каталікоў і лютэранаў разьюшыла месьцічаў, і 27 сьнежня 1530 року натоўп уварваўся ў катэдру, дзе разьбіў усе статуі ды паламаў хоры. Былі разрабаваныя і разьбітыя 17 пазалочаных алтароў, рэліквіі, зьнішчаныя царкоўнае адзеньне ды іншае начыньне. З назвы царквы была выкінутая нават згадка «Сьвятой Марыі», пакінутая проста назва «Царква нашай Дзевы» («Vor Frue Kirke»).

Thumb
Катэдра па перабудове ў XVIII стагодзьдзі

Праз год храм быў перададзены ва ўладаньне лютэранаў, а ўнівэрсытэт быў зачынены. Аднак ужо ў 1537, у часе дацкай Рэфармацыі, ён стаў цэнтрам лютэранскай думкі. У 1539 року былі прызначаныя першыя супэрінтэндэнты (пазьней біскупы) Даніі. З 1568 дэкан Сабору Нашай Дзевы стаў фактычным кіраўніком нацыянальнай царквы.

У 1573 і 1585 маланка пашкодзіла царкву, у выніку з-за пажару абрынуліся скляпеньні, вежа і дах. Вежа была перабудаваная ў 1609 року. У кастрычніку 1728 року вялізны чатырохдзённы пажар, у якім згарэла траціна Капэнгагену, цалкам зьнішчыў і катэдру. Праз дэкаду царква была адноўленая ў тым самым выглядзе і чырвонай цэгле. Інтэр’ер спалучыў гатычны і барокавы стылі.

У верасьні 1807 року катэдра была зноў зьнішчаная ў бамбаваньні Капэнгагену брытанскім флётам адмірала Джэймза Гамб’е ў часе Напалеонаўскіх войнаў.

Пасьля гэтага на запыт капэнгагенскага магістрату аднаўленьнем будынку заняўся найлепшы архітэктар Даніі Фрэдэрык Гансэн, вырашана было рабіць праект у нэаклясычным стылі. З-за недахопу сродкаў у праекце скарысталі частку захаваных муроў. Працы цягнуліся з 1817 да 1829 року. Вежа, якая не была прадугледжаная ў нэаклясычным стылі, была дададзеная на патрабаваньне месьцічаў.

У 1924 року храм Нашай Дзевы стаў нацыянальнай катэдрай Даніі пасьля падзелу Зэляндзкай дыяцэзіі на дзьве ў 1922.

У 1977—1979 адбылася перабудова інтэр’еру, у 1995 пастаўлены новы арган.

Remove ads

Архітэктура

Будынак памерам 83×33 м. Нэф даўжынёй 60 м і вышынёй 25 м. З улікам усіх галерэяў памяшканьне можа зьмясьціць больш за 1100 чалавек. Вежа вышынёй 60 м з чатырма звонамі (у тым ліку і найвялікшы ў Даніі Стормклёкен вагой 4 тоны, а таксама найдаўнейшы звон у Даніі з 1490 року).

Ходнікі ўпрыгожаныя выявамі Ісуса Хрыста і апосталаў. Інтэр’ер таксама дэкараваны выявамі 12 апосталаў, уваскрослы Хрыстос, які дэманструе раны на целе.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Катэдра Нашай Дзевы (Капэнгаген)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads