Каханак Вялікай Мядзьведзіцы

раман Сяргея Пясэцкага From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Каха́нак Вялі́кай Мядзьве́дзіцы» (па-польску: Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy) — раман Сяргея Пясэцкага, напісаны ў 1935 годзе й апублікаваны ў 1937 г. У ім апісваюцца рэаліі польска-савецкага памежжа ў першай палове 1920-х гадоў. Гэты раман заснаваны на жыцьцяпісе аўтара, які таксама займаўся памежным гандлем.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Зьмест

Цэнтар дзеяньня — мястэчка Ракаў, разьмешчанае тады на польска-савецкай мяжы, «за 33 вярсты ад Менску». Апавядальнік рамана — Уладэк Лабровіч, які паходзіць зь Віленскага ваяводзтва, дзе ня змог знайсьці працу, прыязджае ў Ракаў на патрабаваньне былога вайсковага сябра, цяпер «машыніста» (кіраўніка кантрабандыстаў) Юзэфа Трафіды і атрымлівае зь ім месца для пражываньня й магчымасьць зарабляць на кантрабандзе, чаго збольшага ніхто тамака не цураўся.

Галоўны герой перажывае шэраг прыгодаў: злоўлены й зьняволены бальшавікамі, уцёкі зь цягніка, які вёз яго ў сасланьне, хлусьлівае абвінавачваньне, арышт польскай паліцыяй, уцёкі зь ейнай калёны, схаваньне, паступовая страта сяброў ажно да поўнага адчужэньня. Аднак ён усё яшчэ застаецца недалёка ад мяжы, глыбіні якой ён ведае на памяць.

Remove ads

Беларускія выданьні

Remove ads

У культуры

  • У 2017 годзе Піт Паўлаў выдаў самотнік «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», якая мусіла ўвайсьці ў ягоны сольны альбом «Зброя.Золата.Кабеты»[5].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads